Школьный дневник

Свята баяна і акардэона

акордеон-баянпрайшло ў рамках абласнога адкрытага конкурсу “Крынічка” ў Баранавічах. Прадэманстраваць майстэрства ігры на гэтых музычных інструментах завіталі лепшыя вучні з Брэсцкай і Мінскай абласцей.

Вядома, не кожны ўдзельнік стаў лідарам, але многія за гонар палічылі выступаць на падобным конкурсе: трэба ўмець у патрэбны момант сканцэнтравацца, праявіць культуру паводзін на сцэне, выпрацаваць волю і імкненне да перамогі. Лунінеччыну прадставілі ў дзвюх групах: у першай – Анастасія Калянковіч (настаўнік – аўтар гэтых радкаў), Кірыл Насковіч (Н.М. Корчык) і Багдан Пелянюк (А.І. Колб), у другой – Максім Рудовіч (А.І. Колб) і Уладзіслаў Шабан (С.А. Дземянчук). Прыемна, што ўсе атрымалі граматы за добрае выступленне, а Анастасія і Максім яшчэ адзначаны Дыпломамі ІІ ступені і прызамі.
Наперадзе – новыя выпрабаванні. А, значыць, трэба ісці далей і развівацца, самаўдасканальвацца. Галоўнае – любіць музыку, сваю работу. Калі “згараеш” на ўроках сам, абавязкова запаліш агеньчык у вучнях.
Таццяна ГНЕДЗЬКА, настаўнік па класе баяна Лунінецкай ДШМ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть