Свята «Бывай, лета!» прайшло ў Любачыне
Школьный дневник

Свята «Бывай, лета!» прайшло ў Любачыне

Загадчыца мясцовага Дома культуры Надзея Дубініч здолела сабраць вакол сябе таленавітых юных спевакоў і танцораў і запрасіла ў госці выхаванцаў Любачынскага яслі-сада.

Здавалася сама прырода дапамагае арганізатарам свята — на небе заўсміхалася сонейка. У госці завітала Лета (з гэтай роляй выдатна справілася Марыя Мальцава). А дапамагала вядучая праграмы Вераніка Абрамчук. Яна задавала пытанні пра лекавыя расліны, назвы летніх месяцаў, забавы дзяцей, прапаноўвала адгадаць загадкі. Разам з бібліятэкарам СДК правялі разнастайныя конкурсы.

У перапынках выступалі самадзейныя артысты: Вераніка Емельяновіч, Міхаліна Молчан, Валерыя Емельяновіч, Данік Юрцэвіч, Аліна Чэрняковіч, Анжаліка Яраховіч. Аказалася, яны не толькідобра спяваюць, але і танцуюць.

Літаральна «капеечныя прызы» — шарыкі, якімі заахвоцілі па выніках конкурсаў, дзеткі ўспрымалі як самыя дарагія падарункі. І выказвалі пажаданне часцей праводзіць падобныя мерапрыемствы.

Вольга ЗЫШЧЫК, выхавальнік Любачынскага яслі-сада.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть