Школьный дневник

Свята мудрасці, ведаў, працы…

Павіншаваць настаўнікаў, педагогаў дадатковай і дашкольнай адукацыі, дзіцячай школы мастацтваў, а таксама ўсіх, чые прафесіі так ці інакш звязаны з гэтай сферай, у гарадскі Дом культуры прыйшлі старшыні: райвыканкама – Васіль Агіевіч і райсавета – Віктар Рафаловіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Удавенка, начальнік раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Іван Раковіч, а таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Нэлі Рафаловіч.

У святочны дзень узнагародамі раённага ўзроўню заахвочаны шматлікія выдатныя прадстаўнікі гэтай цудоўнай прафесіі. Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты ўпраўлення адукацыі аблвыканкама атрымалі дырэктар Кажан-Гарадоцкай сярэдняй школы Сяргей Бірыла, галоўны бухгалтар раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Ніна Кавалевіч, дырэктар гімназіі г. Лунінца Аляксандр Грушэўскі, загадчык сектара агульнай, сярэдняй і дашкольнай адукацыі Галіна Цяльпук.
Дружныя апладысменты прагучалі ў адрас работнікаў, чыя работа стварае чысціню і ўтульнасць у школах і дзіцячых садках. На свята запрасілі і ветэранаў педагагічнай працы. Са сцэны прагучала шмат цёплых слоў за старанне і адданасць прафесіі.
Асаблівую ўдзячнасць прысутныя выказалі педагогам дзіцячай школы мастацтваў, а таксама работнікам ЦДТ, бо, дзякуючы ім хлопчыкі і дзяўчынкі набываюць творчыя навыкі.
Прыемныя словы і шматлікія віншаванні перапляліся з яркімі музычнымі нумарамі ў выкананні настаўнікаў: Язвінскай СШ – Алены Дуньчык, Бастынскай СШ – Ірыны Вароніч, ЦДТ – Галіны Гімбатавай, калектываў “Залатое птушаня” і “Сунічка”, з яркімі танцавальнымі пастаноўкамі ансамбля “Мірыданс”, а таксама прывітаннем дзетак з сярэдняй школы №1 г. Лунінца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть