Школьный дневник

Свята сардэчнасці і дабрыні

Шчаслівыя ўсмешкі напоўнілі сацыяльна-педагагічны цэнтр раёна з нагоды Дня абароны дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі яркі канцэрт для сваіх выхавальнікаў і гасцей свята.
Сёння тут пражывае 14 непаўналетніх з цяжкімі лёсамі. Нягледзячы на ўзрост, гэтыя дзеткі пабачылі многае, у тым ліку жорсткае абыходжанне бацькоў. У прытулку яны адчуваюць сябе спакойна, добра, як у сапраўднай сям’і.
Гасцей маленькія артысты сустрэлі з добрым настроем, расказвалі вершы, спявалі, удзельнічалі ў гульнях.
– Балюча, калі бяда прыходзіць у дом, асабліва, калі яна датычыцца малышоў. Падлеткі заўсёды павінны памятаць, што ў іх ёсць надзейныя абаронцы, якія здольныя дапамагчы ўзяць добры старт у будучыню, падтрымаць у любой сітуацыі, – гаворыць дырэктар прытулка Наталля Ціхая. – Урачыстасць з нагоды 1 чэрвеня – адна з традыцый, да якой выхаванцы рыхтавалі творчыя нумары з вялікім энтузіязмам.
Павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак прадстаўнікі ад-дзела ўнутраных спраў на транспарце і яго інспекцыі па справах непаўналетніх, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, станцыі Лунінец. Яны на працягу многіх гадоў прымаюць актыўны ўдзел у лёсе такіх дзетак.
– Мара кожнага – жыць у сям’і, і мне хочацца пажадаць, каб яны маглі выхоўвацца дома, а гора-бацькоў на Лунінеччыне стала менш, – падкрэсліў начальнік станцыі Лунінец Сяргей Скіба.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть