Школьный дневник

Святло нот і фарбаў

музшколгрэла ўдзельнікаў выпускнога балю выхаванцаў Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў, які на мінулым тыдні прайшоў у гарадскім Доме культуры. Пасведчанні аб дадатковай адукацыі атрымалі 99 юнакоў і дзяўчат.
Перад пачаткам урачыстасці ўсе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з выставай работ выпускнога курса мастацкага аддзялення. Экспанаты размясціліся ў фае. Кожны малюнак сведчыў аб творчай індывідуальнасці яго аўтара. Інакш і не магло быць! Бо ў школу прыхо-дзяць толькі здольныя вучні, якія пераймаюць бясцэнны вопыт таленавітых настаўнікаў. Ніхто ў гэты вечар не стамляўся дзякаваць за жыццёвыя ўрокі і прагу да новых ведаў. Выпускнікі, педагогі, бацькі адначасова радаваліся і сумавалі. Толькі міжволі пачуты шэпт: “Ну вось і мой атэстат…” вяртаў з думак у рэальнасць. Зала літаральна патанала ў рознаквецці, аддаючы тонкім пахам півоняў, руж, хрызантэм. Па чарзе на сцэну ўзнімаліся былыя выхаванцы фартэпіяннага, струнна-смычковага, народнага, харавога, струнна-народнага, духавога, мастацкага і харэаграфічнага аддзяленняў, а таксама філіяла ў Дзятлавічах. Іх віталі дырэктар ДШМ Таццяна Санюковіч і в.а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Аксёнава. Доўга не сціхалі апладысменты ў адрас педагогаў – Валянціны Савінкінай, Вольгі Белавус, Алены Колб, Юліі Бузынчык, Святланы Дубовік, Надзеі Неліпавец, Аксаны Куліковіч, Ірыны Кляўцэвіч. Пра іх нялёгкія будні сведчылі сюжэтныя фотаслайды. Канцэртныя нумары таксама ўражвалі рэпертуарам. Сваю творчасць дарылі калектывы ўзорнага аркестра народных інструментаў (мастацкі кіраўнік Мікалай Корчык), хораў малодшых і старэйшых класаў, харавой групы (Марына Корчык, Юлія Бузынчык), узорнага ансамбля “Канцэрціна” (Эдуард Белавус), ансамбляў: “Кросны” (Сяргей Рыхцер), цымбалістаў (Святлана Дубовік), “Задорынкі” (Ірына Кляўцэвіч), “Міністрэль” (Святлана Цяльпук), “Art Nuevo” (Алена Коўшык), сучаснай музыкі (Наталля Грабяжова). Выступалі салісты, дуэты і трыа. Увогуле, урачыстасць працягвалася каля 3 гадзін, але час праляцеў незаўважана. Песню “Апошні званок” выпускнікі выканалі разам, упэўненыя, што святло мастац-тва, запаленае ў іх сэрцах, яшчэ доўга будзе саграваць у жыцці.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть