Школьный дневник

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў у Лунiнскай яслі-сад-СШ

Ярка і запамінальна прайшоў у Лунiнскай яслі-сад-СШ традыцыйны тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У гэтым годзе ён быў прысвечаны народным святам беларусаў.

Мерапрыемствы кожнага дня аб’ядноўваліся адной мэтай: паказаць сувязь жыцця і мовы праз апісанне народных традыцый. У панядзелак адбылося ўрачыстае адкрыццё: для дзяцей арганізавалі круглы стол са святаром Лунінскай Барыса-Глебскай царквы на тэму: “Праваслаўныя святы”, у ходзе якога вучні даведаліся пра іх паходжанне. Аўторак прысвяцілі святу Дзяды. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з дванаццацю беларускімі рэцэптамі, а таксама прыказкамі і прымаўкамі, паспрабавалі самастойна запісаць на беларускай мове свае сямейныя рэцэпты. Лепшымі у гэтым аказаліся вучні 6 класа – Уладзіслаў Кішкевіч і Мікіта Сіманаў. У сераду адбылося ўшанаванне Калядаў, аднаго з самых містычных святаў у старажытных славян. Конкурс на лепшы спосаб варажбы на беларускай мове зацікавіў не толькі дзяўчат, але лепшымі сталі вучаніцы 11 класа — Мілана Мартынкоўская і Марына Ільючык.  Чацвёрты дзень пазнаёміў з Купаллем. Вучні паспрабавалі  знайсці адказ на пытанне “Што такое шчасце?” у творы Якуба Коласа “Купалаўскія светлякі”, а таксама даведаліся, чаму у гэты дзень скачуць праз касцер. Навучэнцы 3-11 классаў прынялі ўдзел у конкурсе “Буслік-2020”. Пятнічны дзень быў прысвечаны святу Вялікдзень. У конкурсе на пажаданне дабрабыту лепшымі аказаліся 9-класнікі Арсеній Ільючык і Дар’я Васюшка.

Вынікі тыдня падвялі ў субботу. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры заклікалі вучняў размаўляць на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў, але ў паўсядзённым жыцці.

Мілана МАРТЫНКОЎСКАЯ, вучаніца 11 класа.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть