Школьный дневник

У вытокаў прыгожага

негатинвстречастаяў настаўнік Міхаіл Негацін (1911-1961), вечар памяці якога праведзены ў СШ в. Вулька 1.

Сустрэліся некалькі пакаленняў жыхароў – цяперашнія педагогі і вучні, а таксама былыя выпускнікі, 5-класнікі 1961-га. Яны былі сведкамі летняй трагедыі на Бобрыку і падзялі-ліся ўспамінамі аб тым, што адлюстравалася ў памяці на ўсё жыццё. У расказах гучаў не толькі сум па заўчасна загі-нуўшым таленавітым мастаку, але і ўдзячнасць настаўніку, які навучыў беражліва адносіцца да навакольнай прыроды, бачыць прыгажосць раслін і жывёл, марыць аб невядомых экзатычных пейзажах і адлюстроўваць іх на карцінах.
Адну з работ Міхаіла Негаціна прывезла ўнучатая пляменніца Дана Сярогіна з Лунінца. Як высветлілася, многія былыя вучні таксама захоўваюць карціны педагога, выкананыя ў мясцовай тэхніцы на зрэзе бярозы. Мультымедыйная прэзентацыя прадэманстравала творы мастакоў Івана Абраўца (1943-1987) і Аляксандра Стасюка (1944-1999). З творчасцю і настаўніка, і яго вучня Івана Мельянца, які жыве ў Лунінцы, можна было пазнаёміцца на выставах.
Старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Наталля Казанкова адзначыла высокі ўзровень арганізацыі сустрэчы, а ўдзельнікі дзякавалі настаўніцы Ганне Кляўцэвіч за ініцыятыву і адміністрацыі – за падтрымку высакароднай справы. Дзеці з дапамогай дарослых аднавілі цікавую старонку ў гісторыі роднай вёскі, што цяпер маюць падставы пазіцыянаваць як “волянскую школу мастакоў”.

Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. І калі навучыцеся пісаць і гаварыць па-беларуску? Няма ў нашай мове такога прыназоўніка “у”, ёсць “ля”!

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть