Школьный дневник

Урок роднай мовы

гимназияяянагадвала сустрэча вядомых беларускіх літаратараў, паэта Леаніда Дранько-Майсюка і барда Эдуада Акуліна з навучэнцамі і педагогамі Мікашэвіцкай гімназіі ім. Нядзведскага. Разам з галоўным рэдактарам часопіса «Бібліятэка прапануе» Людмілай Несцяровіч яны ў чарговы раз пабывалі ў гасцях у элітнай установе горада ў дзень памяці земляка, імя якога яна носіць.
У 2006-ым, наведваючы гімназію, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч невыпадкова пачаў знаёмства з ёю з пачаткоўцаў. Бо менавіта ў гэтым узросце закладваецца падмурак нацыянальнай самасвядомасці, імкненне спазнаваць родную культуру, і ў прыватнасці – мову. З той пары так і павялося – кожны візіт гасцей са сталіцы пачынаецца з навучэнцаў 1-4 класаў. Гэты раз не быў выключэннем. Дзяўчынкі і хлопчыкі з цікавасцю вывучылі некалькі правілаў правапісу беларускай мовы, пададзеных Л.В. Дранько-Майсюком у гульнявой форме. А яшчэ – спелі пад гітару з яго калегай Эдуардам Акуліным.
Пасля дзеянне перамясцілася ў гімназічную актавую залу, дзе ўвесь вечар панавала беларуская проза і паэзія. З дапамогай невялікай літаратурна-тэатральнай пастаноўкі, Анастасія Пуцель, Ілья Аляксейчык, Арына Шлыкова і іншыя старшакласнікі нагадалі гледачам пра асноўныя этапы жыцця Уладзіслава Нядзведскага, які, дарэчы, сёлета адзначыў бы 85-гадовы юбілей. А яшчэ пазнаёмілі з чарговай часцінкай яго творчасці – вершамі «У пінскім лесе», «А спаткання няма», «Я помню ўсё» і іншымі творамі.
Перадаўшы прывітанне ад роднай сястры галоўнага героя мерапрыемства Віні Іосіфаўны, дырэктар гімназіі Сяргей Высоцкі агучыў імёны і ўручыў прызы вучням, дыпламантам прэміі імя Уладзіслава Нядзведскага. Сёлета найболей яскрава праявілі сябе ў прозе і паэзіі Анастасіі – Давідовіч і Ерамеевіч, Цімафей Аляксейчык і Уладзімір Цярэня, а салодкія ўзнагароды забяспечыў фундатар, ПУВП «Белсіт».
Завяршылася творчая імпрэза традыцыйнай экскурсіяй па гімназіі і гутаркай з літаратарамі настаўнікаў і простых аматараў роднай мовы, якія сабаліся са ўсёй Лунінеччыны.

Показать больше

Похожие статьи

2 комментария Комментариев

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть