Школьный дневник

Ведаць гісторыю – мець будучыню

Са знаёмства з камандамі пачаўся ІХ раённы турнір юных гісторыкаў, які прайшоў у мінулую суботу ў актавай зале СШ №2 г. Лунінца. Яго вядучая – метадыст раа Наталля Благадзёрава – прапанавала ўдзельнікам раскрыць тэму “Першая сусветная вайна”.
Юнакі і дзяўчаты 9-11 класаў змагаліся ў пяці раўндах: тэсціраванні, аратарскім майстэрстве, інтэлектуальным лато, цікавых фактах, “Паглядзі і здагадайся”. Ім папярэднічала размінка, дзе канкурсанты абмяркоўвалі выказванні аб вайне вялікіх людзей. Кожны этап выяўляў моцныя і слабыя месцы ў ведах юных землякоў, тым не менш розніца ў агульным заліку спаборніцтваў была мінімальнай. Пакуль кампетэнтнае журы падводзіла вынікі пасля кожнага задання, сцэнай уладарылі таленавітыя выканаўцы мастацкай самадзейнасці – ансамбль “Кураж” Палескай СШ у складзе Аліны Кучук, Крысціны Занько і Арыны Яворскай, а таксама вучаніцы СШ №2 г. Лунінца Кацярына Пранскіх, Кацярына Габец, Па-ліна Чарненка і Ганна Канапацкая.
Заслужаную перамогу ў турніры атрымала каманда гаспадароў (на здымку). Дыплом другой ступені прымалі прадстаўнікі Мікашэвіцкай гімназіі імя Уладзіслава Нядзведскага. Трэцяе месца падзялілі паміж сабой ліцэісты і вучні Любачынскай СШ. Апошнія, дарэчы, як і школьнікі з Кажан-Гарадка, узнагароджаны яшчэ спецыяльнымі прызамі ад “Лунінецкіх навін”. Падзячных лістоў удастоены юнакі і дзяўчаты з Багданаўкі, Дзятлавіч і СШ №3 г. Лунінца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть