Школьный дневник

Вучнёўскія традыцыі

Кожны год у СШ №3 г. Лунінца праводзіцца Дзень самакіравання.
Цяжкасці чакалі нашых «настаўнікаў» яшчэ перад урокамі – перш-наперш неабходна напісаць план. І вось надышоў той самы дзень, які чакалі з нецярпеннем: можна паспрабаваць і паказаць сябе, а таксама зарабіць добрыя ацэнкі. Цікава назіралі за тым, як хлопчыкі і дзяўчынкі рэагавалі на “новых” настаўнікаў, вырашалі разнастайныя задачы, прыклады.
Настаўнік – цікавая, захапляльная і дастойная павагі прафесія. Мне спадабалася тлумачыць малодшым новы матэрыял, розныя творы, выстаўляць ацэнкі. Усе былі ўважлівымі, паслухмянымі, стараліся паказаць свае веды.
Марына ЧЭКУН, удзельніца гуртка «Юны карэспандэнт» СШ №3 г. Лунінца.

ІМ ПРОСТА  ХОЧАЦЦА ДАДОМУ
Дзень маці – час розных сюрпрызаў і падарункаў. Асаблівую каштоўнасць набываюць падарункі, якія дораць не толькі матулям, але і дзеткам, пазбаўленым належнай увагі і клопату з боку бацькоў.
Сяброўства калектыву СШ №1 г. Лунінца з выхаванцамі сацыяльнага прытулку зарадзілася не так даўно. Аднак, такія госці ў сценах установы заўсёды доўгачаканыя, і не толькі ў святы.
Мамы вучняў 9 “А” класа Валянціна Кручкова, Таццяна Мукавозава, Таццяна Сыціна, бабуля Яўгенія Грыб і класны кіраўнік Наталля Лазько падарылі тром хлопчыкам і дзяўчынцы, якія знаходзяцца тут на сённяшні дзень, садавіну, прысмакі і пісьмовыя прыналежнасці.
Калі запыталася, што хацелася б атрымаць больш за ўсё, дзеці задумаліся. Нарэшце, дзяўчынка ціхенька сказала:
– Вельмі хочацца дадому…

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть