Школьный дневник

Як пацвердзілі атрыманыя веды?

поступление в вузСёлета атэстаты аб сярэдняй адукацыі на Лунінеччыне атрымалі 659 выпускнікоў, з якіх 22 – залатыя і 2 – сярэбраныя медалісты.

307 чалавек, што крышку больш, чым летась, працягнуць навучанне ў ВНУ. На бюджэтнай аснове будуць атрымліваць веды 215 нашых студэнтаў-землякоў, астатнія – на платнай. У разрад “платнікаў” трапілі і  меда-лісты: 2 выпускнікі гарадской гімназіі і 1 – СШ№4 г. Лунінца.

Традыцыйна высокі працэнт паступлення – у Мікашэвіцкай гімназіі імя Ул. Нядзведскага 91,3 працэнта (летась – 95,2), гімназіі г. Лунінца – 89,7 (летась – 85,6), лунінецкіх СШ №№1 і 2 – адпаведна 61,5 і 56,9 працэнта (30 і 41,9). Сярод вясковых школ лідзіруюць Палеская, Кажан-Гарадоцкая, Любачынская і Міжлеская школы, дзе працэнт паступлення вагаецца ад 81,8 да 55,6. Прычым, амаль удвая ў параўнанні з леташнім павялічылі гэты паказчык у Палескім, Кажан-Гарадку і Міжлессі, і настолькі ж знізілі – у Дварэцкай і СШ №2 г. Мікашэвічы.

 

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть