ОбразованиеШкольный дневник

З гонарам чаканіць крок

спартакиада молодежи

На базе вайсковай часці №65408 адбылася спартакіяда дапрызыўнай моладзі. Удзел у ёй прынялі юнакі і дзяўчаты школ раёна і політэхнічнага каледжа. Ініцыятарамі спаборніцтваў выступілі аддзелы райвыканкама: ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму, інспекцыя непаўналетніх РАУС, бальніца, райкам “БРСМ”, раённыя арганізацыі ГА “Белая Русь”, “Беларускі саюз афіцэраў”, “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, аб’яднанне прафсаюзаў і Лунінецка-Ганцавіцкая структура ДТСААФ.

Напачатку прысутных павіталі госці з вайсковай часці №1235 г. Пінска. Яны расказалі падлеткам пра службу ў пагранічных войсках, магчымасці працягнуць кар’еру ў афіцэрскім корпусе. Вялікае захапленне выклікала выступленне байцоў са службовымі сабакамі Джамба і Жаста. Як аказалася, яны – сапраўдныя прафесіяналы ў вышуковай справе, на чыім рахунку не адна паспяховая аперацыя.

Кожная каманда спартакіяды складалася з 11 чалавек (4 дзяўчынкі і 7 хлопчыкаў). У праграму спаборніцтваў увайшлі агляд строю, песні і “крычалкі”, фігурнае ваджэнне веласіпеда, санпост, зборка-разборка аўтамата Калашнікава, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, кіданне вучэбнай гранаты, выяўленне макетаў мін, баявы лісток. Нялёгка давялося ўсім удзельнікам. Па іх словах, самым складаным аказалася паласа перашкод.

У выніку лепшай прызнана каманда «Авангард» Палескай СШ, другое месца падзялілі «Тыгры палітэха» (політэхнічны каледж) і «Антытэрор» (г. Мікашэвічы).

– За арганізацыю можна смела паставіць добрую адзнаку. Умовы максімальна наблізілі да ваенных, – падзяліўся ўражаннямі камандзір каманды «Тыгры палітэха» Дзмітрый Мякельскі. – У наступным годзе спадзяемся, што нашы вынікі будуць вышэй.

Начальнік штаба Аляксандр Лазіцкі ўваходзіў у склад судзейскай калегіі:

– Будучым прызыўнікам раю больш трэніравацца, а вось імкнення да новых перамог у моладзі хоць адбаўляй!

спартакиада молодежи 03 спартакиада молодежи 04 спартакиада молодежи 02

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть