Школьный дневник

За-пя-вай!

У нашай школе адбыўся традыцыйны агляд-конкурс страявой песні.
Падрыхтоўкай і правядзеннем займаўся настаўнік фізкультуры Аляксандр Гарагляд. Класы былі падзелены на тры ўзроставыя катэгорыі: старэйшыя, сярэднія і малодшыя. Конкурс працягваўся некалькі гадзін – было выканана шмат песень патрыятычнага зместу, пад якія маршыравалі вучні. Трэба адзначыць, што сёлета пра сябе заявілі трэцякласнікі: яны прымалі ўдзел упершыню.
Пераможцы, а імі ў сваіх катэгорыях сталі 11, 7 і 4 класы, а таксама тыя, хто заняў другія і трэція месцы, адзначаны дыпломамі, кандытарскімі вырабамі і прызамі, якія прадаставілі нашы госці. А імі сёлета былі начальнік РАУС Уладзімір Рыбак і яго намеснік Аляксандр Якавец, старшыні: Лунінскага сельвыканкама – Аляксандр Якавец, Лунінецка-Ганцавіцкай міжраённай структуры ДТСААФ – Барыс Гнедзька, раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” – Аляксандр Жуланаў, воіны-інтэрнацыяналісты Валерый Катунін і Іван Каховіч.
Анастасія СЫЦІНА, вучаніца Лунінскай СШ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть