Школьный дневник

Зарплата за веды

На ААТ «Лунінецкі малочны завод” па традыцыі ўзнагародзілі дзяцей работнікаў прадпрыемства, філіяла “Лобчанскае” і “Фірменны гандаль”, якія закончылі навучальны год з высокімі адзнакамі.

Самы лепшы сярэдні бал ацэнак сёлета ў Ангеліны Лешкіс. Выпускніца-2017 паступіла ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Дзяўчына атрымала дадатковы падарунак ад адміністрацыі прадпрыемства. Разам з ёй на здымку – Вячаслаў Якавец з Лобчы. Ён яшчэ вучыцца ў школе і марыць быць ваенным.Летам юнак не сядзеў, склаўшы рукі, а дапамагаў бацькам з уборкай ураджаю.

Дырэктар ААТ “Лунінецкі малочны завод” Сяргей Карпец уручыў Граматы таварыства, блакноты і ручкі, а таксама – грашовыя прэміі ад адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта. Да цёплых віншавальных слоў далучыліся намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кадрах Ларыса Карпец і старшыня прафкама Аляксандр Рэбкавец. Хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся тым, як правялі канікулы, якія дасягненні ў іх жыцці адбыліся за гэты час. А потым былі салодкі стол і фотасесія. Прыгожыя здымкі на сімвалічнай Дошцы гонару і ў альбомах удзельнікаў будуць нагадваць аб цудоўным мерапрыемстве. Дарэчы, як заўважыў нехта з бацькоў, па іх можна сачыць, як расце дзіця: зробленыя штогод у адзін і той жа час фотаздымкі дазваляюць заўважаць змены. Хлопчыкі ўзмужнелі, дзяўчынкі сталі яшчэ больш статнымі і прыгожымі.

Сёлета адзначылі за старанную вучобу (а для прэміі трэба мець гадавыя адзнакі не ніжэй, чым 8 балаў) 29 вучняў. Прыемна, што ў параўнанні з 2016-ым колькасць школьнікаў павялічылася. Значыць, ёсць старанне, імкненне “зарабляць” сваімі ведамі.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть