Школьный дневник

Захапіў дух барацьбы

духххУ Брэсцкім музычным каледжы адбыўся абласны творчы конкурс па тэарэтычных дысцыплінах, у склад журы якога ўваходзіла і дырэктар Лунінецкай ДШМ Т.Г. Санюковіч. Яго мэты, па словах Таццяны Георгіеўны, – выяўленне адораных дзетак, пашырэнне далягляду хлопчыкаў і дзяўчынак, абмен педагагічным вопытам сярод выкладчыкаў – цалкам дасягнуты.
Конкурс праходзіў па некалькіх узроставых катэгорыях. Вучням прапанавалі напісаць віктарыну па музычнай літаратуры, прадэманстраваць не толькі свае веды і ўменні, але і праявіць творчую фантазію. Успомніць правілы давялося ў час дыктанту па сальфеджыа. Майстэрства імправізацыі спатрэбілася на этапе падбору акампанемента да мелодыі.
Цудоўныя вынікі паказалі юныя лунінчане. Удвая прыемна, што гэта мае вучаніцы: 6-класніца Ганна Белавус заняла першае месца, другое – 5-класніца Іна Хацяноўская. Граматы атрымалі таксама Кацярына Габец і Вольга Гусціновіч з 5 класа. Поспехам дзяўчынак радаваліся настаўнікі Л.М. Арашкевіч, Ю.В. Германовіч і В.В. Канавальчук.
Безумоўна, пасля паездкі засталося шмат уражанняў, з якімі папрасіла падзяліцца.
Каця Габец: “Вельмі спадабаўся каледж, дзе пануе добрая атмасфера, і ўсе зацікаўлены агульнай справай. Заданні конкурсу былі адначасова цікавымі і складанымі”.
Іна Хацяноўская: “Незабыўнымі сталі сам Брэст і прагулка ў парку. Што датычыць конкурсу, адзначу заданні па сальфеджыа”.
Аня Белавус: “Захапіў дух спаборніцтваў, усё спадабалася, крыху незвычайным было напісанне сачыненняў”.
Оля Гусціновіч: “Адкрыла для сябе шмат новага, таму што ўдзел у музычным конкурсе такога ўзроўню для мяне быў упершыню”.
Настаўнік Л.М. Арашкевіч: “Запомнілася добрая арганізацыя. Нягледзячы на вялікую колькасць канкурсантаў, усё наладжана дакладна. Тым больш, што асабіста мне ёсць з чым параўноўваць: вучні нашай школы пастаянна ўдзельнічаюць у такіх мерапрыемствах, і гэта пятая перамога лунінчан у абласных спаборніцтвах!”.
Радуе тое, што пасля паездкі ў дзяцей быццам адкрываецца другое дыханне, узрастае жаданне вучыцца і пазнаваць новае. Зычым поспехаў на гэтым шляху!

Ірына ГОЛДЗІНА, настаўнік музычна-тэарэтычных дысцыплін Лунінецкай ДШМ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть