Школьный дневник

Званок на першы ўрок

прагучаў у прыходзе ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”.
Пасля Боскай Літургіі ў вялікае свята Нара-джэння Багародзіцы ўрачыста адкрыліся заняткі ў ня-дзельнай школе храма. Настаяцель іерэй Сергій Крышталь падзякаваў за поспехі ў спасціжэнні асноў духоўнасці выхаванцам сярэдняга і старэйшага класаў, а таксама бацькам малодшакласнікаў, якія ўсведамляюць неабходнасць для іх сыноў і дачушак, у дадатак да свецкай, набыццё і рэлігійнай адукацыі. Разам з бацюшкам прысутныя ўзнеслі малітву на пачатак новай справы.
Для самых юных вернікаў падлеткі пад кіраўніцтвам выкладчыцы Ірыны Молчан (СШ №2) падрыхтавалі тэатралізаванае свята, у праграму якога актыўна прыцягвалі навічкоў. Яны разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, разам спявалі. Дзеці, перайшоўшыя на новую ступень навучання, падарункамі і кветкамі віталі выкладчыцу Таццяну Капліч (гімназія). Малодшую групу выхоўвала Ніна Ільючык (СШ №1), якая рыхтуецца стаць мнагадзетнай маці – цяпер чакае трэцяе дзіця. На гэты час настаўнічаць згадзіліся яе сястра Наталля Ярмольчык (Лунінская СШ) і матушка Ірына Крышталь.
Для заняткаў у нядзельнай школе падрыхтаваны два памяшканні, абсталяваць якія дапамаглі ТЦСАН (дырэктар Тамара Патурай), прадпрымальнік Сяргей Труноў, работнікі вытворчых калектываў Лунінца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть