Школьный дневник

Звіняць беларускія цымбалы

цимбалыУ адзін з дзён у ліцэй завітаў ансамбль цымбалістаў дзіцячай школы мастацтваў.
Гукі цудоўных музычных інструментаў здаваліся ўсім нам казачна-сярэбранымі, лёгкімі і расслабляючымі. Радавала тое, што сустрэча праходзіла на роднай мілагучнай беларускай мове. Вершы, якія чытала настаўніца В.К. Казун, здавалася, зліваліся з мелодыямі цымбалаў. У незвычайным вобразе была мая аднакласніца Насця Чурсанава. Яе погляд зачароўваў усіх гледачоў, як і погляд яе матулі Алены. Дарэчы, на сустрэчы выступала і яшчэ адна сям’я: кіраўнік ансамбля Святлана Дубовік і яе дачушка Аня. Захаплялі сваім талентам трэцякласнік Аляксей Марцінкевіч, выкладчыца Таццяна Смірнова, канцэртмайстры Любоў Ашуркевіч і Таццяна Куляшова.
Здаецца, ніколі не забуду гэтых прыемных людзей і тыя кампазіцыі, што падарылі ўсім нам цеплыню і пазітыў. Няхай жа застаецца ў нашых душах “сярэбраны звон цымбалаў!”. Мы будзем з нецярпеннем чакаць новых сустрэч з чароўным светам мастацтва.
Аксана АСТАПЧЫК, вучаніца 10 “Б” класа ліцэя.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть