Школьный дневник

Зямны паклон, героі перамогі!

Першы ўрок у Дзятлавіцкай СШ прайшоў на тэму “Дзякуй салдатам Перамогі, за тое, што не ведаем вайны”.
У 3 “А” класе ён адбыўся ў форме сустрэчы-ўшанавання ветэранаў-аднавяскоўцаў Сямёна Чарнавокага і Аляксея Касача. Спачатку прысутныя паслухалі запіс песні “Священная война”. Затым слова далі ветэранам, якія расказалі, як сустрэлі вайну, недаядалі, як даводзілася спаць у акопах, падтопленых вадой, як страчвалі сваіх баявых сяброў, пра Берлін і пра Порт-Артур, пра тое, як змаглі вярнуцца дамоў.
Напрыканцы вучні прачыталі вершы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, ветэраны звярнуліся да дзяцей з пажаданнямі міру і дабра.
Ала ЖУК, Алена ХАДНЕНКА, Юлія ГРУШЭЎСКАЯ, члены бацькоўскага камітэта.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть