Общество

Сімпатыі гледачоў – лунінчаніну

Гэта не адзінае прызнанне творчых здольнасцей стажора на пасадзе памочніка пракурора Арцёма Ралінскага, які браў удзел у конкурсе чытальнікаў, што ў чацвёрты раз праходзіў у абласной пракуратуры.
Відавочна, што работнікі нагляднага органа павінны дасканала валодаць навыкамі публічнай мовы, умець дакладна фармуляваць і выказваць свае думкі.
Даказаў гэта і Арцём, пакарыўшы суддзяў і гледачоў артыстызмам і пранікнённым паэтычным словам. Дарэчы, журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы і камедыі, БрГУ, тэлерадыёкампаніі “Брэст”, узначальваў пракурор вобласці Іван Наскевіч. Тым больш прыемна было маладому супрацоўніку атрымаць дыплом другой ступені, а таксама “Прыз сімпатыйгледачоў”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть