Сімвал шчырай удзячнасці за неабыякавасць да роднай зямлі
Общество

Сімвал шчырай удзячнасці за неабыякавасць да роднай зямлі

Беларускім Версалем часта называюць палац Сапегаў у Ружанах. Нягледзячы на тое, што рэстаўрацыйныя работы тут яшчэ працягваюцца, да свята і сам гарадок і яго знакамітая мясціна прыкметна папрыгажэлі. Менавіта тут сёлета прайшлі абласныя “Дажынкі”.

IMG_1507
IMG_1680
IMG_1525
IMG_1548
IMG_1602
IMG_1558
IMG_1608
IMG_1631
IMG_1656
IMG_1554

Віншаванні з гэтай нагоды даслаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. У прывітанні, якое зачытаў старшыня праўлення “Белкаапсаюза” Валерый Іваноў, Аляксандр Рыгоравіч падзякаваў хлебаробаў за любоў да зямлі і адказнасць. У краіне ўжо атрымана амаль 6,5 мільёна тон зерня. Брэстчына стала адной з самых ураджайных: агульны намалот сёлета на палях вобласці склаў 1,2 мільёна тон. Пры сярэдняй ураджайнасці 36,5 цэнтнераў з гектара ў асобных гаспадарках Кобрынскага і Баранавіцкага раёнаў ён дасягаў больш як 70 цэнтнераў.

Удзячнасць за важкі ўклад у рэспубліканскі каравай выказаў прэм’ер-міністр Сяргей Румас, які браў удзел у свяце. “Брэстаўчане даказалі, што беларуская зямля можа стабільна нават у самых складаных умовах пры захаванні тэхналогіі даваць высокія ўраджаі зерня. Вынікі работы забяспечваюць не толькі харчовую бяспеку, але і вызначаюць паспяховае сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці, даючы добры экспартны патэнцыял. Брэстчына лідзіруе ў краіне па экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання, экспартуючы амаль чацвёртую частку рэспубліканскіх аб’ёмаў”, — падкрэсліў Сяргей Румас.

IMG_1689
IMG_1541
IMG_1591
IMG_1502
IMG_1561
IMG_1625
IMG_1652
IMG_1663

Сардэчна падзякаваў усіх за работу старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс. Адзначаючы дасягненні раёнаў, гаспадарак і асобных працаўнікоў, Анатоль Васільевіч у ліку іншых назваў імёны камбайнера Аляксандра Кіндрука, яго памочніка Сяргея Ільючыка і вадзіцеля Аляксея Грабовіча з ААТ “Дварэцкі”, якія не толькі здолелі захаваць мінулагоднія дасягненні, але і прымножыць поспех. За ўзнагародамі на сцэну ўзнімаліся таксама вадзіцель з “Гарадоцкага” Мікалай Кіндрук, браты Міхаіл і Мікалай Рудзько з “Сінкевіцкага”. А кіраўніку фермерскай гаспадаркі “Навіцкіх” Уладзіміру Навіцкаму разам з іншымі быў дадзены гонар узняць сцяг слыннага свята.

“Адданасць земляробчым традыцыям, якімі багатая наша вобласць, і ў далейшым будуць садзейнічаць росту дабрабыту жыхароў Брэстчыны і ўсёй Беларусі… Няхай жа гэтыя “Дажынкі” стануць сімвалам шчырай удзячнасці ўсім сельскагаспадарчым калектывам за іх уклад у развіццё вобласці, энтузіязм, неабыякавыя адносіну да лёсу роднай зямлі”, — сказаў А.В. Ліс.

Ля сцен замка, чыя гісторыя вылічваецца стагоддзямі, разгарнуўся вялікі кірмаш рамеснікаў. На сцэне сваё майстэрства паказвалі лепшыя калектывы Брэстчыны. Сярод іх былі і нашы землякі – народныя ансамблі песні і музыкі “Прымакі” і “Шляхцічы”. Вялікі канцэрт з нагоды ўшанавання працаўнікоў сяла пазней перайшоў на больш дробныя пляцоўкі і доўжыўся да позняй ночы.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть