Общество
“Славім ПРАЦУ ПЕСНЯЙ…”
Добрай традыцыяй стала напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі арганізоўваць выязныя канцэрты лепшых аматараў самадзейнай творчасці.
На працягу двух тыдняў для жыхароў вёсак Бродніца, Велута, Лахва, Рэдзігерава, Вялікія Чучавічы, Лобча, Любань, Вулька 2, пасёлка Палескі народныя калектывы “Шляхцічы” (ГДК), “Сустрэча” (Кажан-Гарадоцкая ДШМ) – на здымках, “Вандроўнікі” (Дварэцкі ЦСДК) далі 12 канцэртаў. Паўтарагадзінныя выступленні праходзілі на адным дыханні. Гледачы дарылі спевакам і музыкантам радасныя ўсмешкі, шчырыя апладысменты, спявалі і танцавалі разам з самадзейнымі артыстамі. Кіраўнікі гаспадарак дзякавалі калектывам за цудоўныя канцэрты, якія ствараюць пазітыўны настрой у працаўнікоў.
Таццяна ЛІВІНЕЦ, дырэктар арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры.