Общество

СЛАВЯЦЬ РОДНЫЯ МЯСЦІНЫ “ЛУНІНЕЦКІЯ НАВІНЫ”

Настоенае пахам духмяных чырвоных руж невялікае, але ўтульнае і чыстае памяшканне аддзялення паштовай сувязі вёскі Дзятлавічы, надавала незвычайную дамашнюю прыцягальнасць і цеплыню. Пастаянна імкнуцца ствараць добразычлівую атмасферу начальнік аддзялення Людміла Насковіч, аператар Ніна Канапацкая, паштальёны Валянціна Арабей, Людміла Хартановіч і Марыя Абраменя. 

Вяскоўцы, даведаўшыся аб тым, што праводзіцца сустрэча з журналістамі “раёнкі”, прыйшлі выпісаць любімае выданне. Першай на наступныя шэсць месяцаў падпісалася паважаная і аўтарытэтная ў вёсцы жанцына – пенсіянерка Ганна Адамаўна Канапацкая. Усё жыццё працавала кінамеханікам у мясцовым Доме культуры і ніводнага дня не уяўляла сябе без “Лунінецкіх навін”. 

На такі ж тэрмін выпісала газету сям’я Гнедзькаў. Гаспадар Леанід Леанідавіч, доўгі час працаваў у жывёлагадоўлі мясцовай гаспадаркі, а перад выхадам на заслужаны адпачынак – у будаўнічай арганізацыі. Ён з гонарам адзначыў, што жонка Ніна Лук’янаўна доўгі час была паштальёнкай, прыносячы ў дамы вяскоўцаў раённую газету.

Алёна Грушэўская – матуля чацвярых дзяцей. Цяпер – ў дэкрэтным водпуску. Як бы цяжка ні было ў матэрыяльным плане, а з “Лунінецкімі навінамі” не развітваецца. Даглядае састарэлую матулю дзятлаўчанка Таццяна Кацуба, якая многія гады працавала даяркай у тагачасным калгасе імя Калініна. Раённая газета ў яе сям’і – надзейны сябар і дарадчык.

Побач з ціхай і маўклівай рачулкай Цна, якая нетаропка нясе свае воды ў Прыпяць, жыве сям’я Канапацкіх – Міхаіла Якаўлевіча і Кацярыны Данілаўны. Доўгі час жанчына сябруе з раённай газетай. Цяпер традыцыю бацькоў прадаўжае дачка Галіна – яе сям’я таксама не развітваецца з газетай.

– З-за раз’язнога характару работы не магу пастаянна чытаць “раёнку”, – гаворыць Андрэй Насковіч, – таму, калі вяртаюся дамоў, адразу ж знаёмлюся з жыццём раёна. 

Завіталі у аддзяленне паштовай сувязі ўраджэнцы вёскі – Мікалай і Кацярына Грушэўскія, якія жывуць і працуюць у Лунінцы. І таксама скарысталіся магчымасцю падпісацца на “Лунінецкія навіны”, гэтак жа як і лабарантка мясцовага сельгаскааператыва Людміла Жук.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть