Общество

СМЯРОТНЫ АДПАЧНАК

Вялікую трывогу ў работнікаў раённай арганізацыі Брэсцкага абласнога савета выратавання на водах выклікае гібель людзей на рэках і вадаёмах Лунінеччыны.

За няпоўныя 7 месяцаў 2009-га года патанулі 12 чалавек. Выратавана 5 чалавек, у тым ліку двое непаўналетніх. Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў застаецца парушэнне правілаў бяспекі, нярэдка “падагрэтае” алкагольнымі напіткамі.

Шаноўныя грамадзяне! Пераканаўча просім вас падчас купання быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі! Паклапаціцеся пра бяспеку асабістую, а таксама сяброў, знаёмых, родных! Памятайце – вада не даруе нават самых дробных памылак!

Міхаіл ЯКУБОВІЧ,
старшыня раённай арганізацыі Брэсцкага абласнога савета выратавання на водах.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть