Снег і паніжэнне тэмпературы не сталі «сюрпрызам» у Лунінецкім раёне
МикашевичиНовости районаОбщество

Снег і паніжэнне тэмпературы не сталі «сюрпрызам» у Лунінецкім раёне

Снег і паніжэнне тэмпературы не сталі «сюрпрызам» для камунальнікаў і дарожнікаў. У ЖКГ і ДРБУ-101 да зімы падрыхтаваліся загадзя. Таму, як толькі на минулым пачаў ісці снег, ноччу выехала тэхніка, работнікі службаў ажыццявілі пасыпку супрацьлёдавай сумессю, расчысцілі асноўныя магістралі.

Улічваючы вялікую працягласць дарог, што абслугоўваюць спецыялісты, выканаць адначасова ўсё і ўсюды немагчыма. Таму і распрацаваны адпаведныя маршруты і рэгламенты, якія рэгулююць дзеянні. Варта нагадаць, што ў асноўным работы праводзяць ноччу, каб захаваць бяспеку руху транспарту.

Тратуары і прыдамавыя тэрыторыі таксама ў першую чаргу расчышчаюць там, дзе ходзіць больш людзей. Уявіце: толькі ў Лунінцы трэба абслужыць 129 дамоў! Зразумела, што на гэта неабходны і час, і сілы. І калі вы самастойна пачысціце тэрыторыю каля пад’езда ці варот, то дапаможаце стаць гораду чысцей. І абавязкова знойдзецца той, хто скажа дзякуй.

Надвор’е непрадказальнае. І яно можа змяняцца не толькі некалькі разоў на тыдзень, але і на працягу аднаго дня. Няхай з наступленнем каляндарнай зімы снег прыносіць толькі задавальненне!

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть