Общество

СОНЦАМ САГРЭТАЯ ВЁСКА

Мелясніца памінала ахвяр фашызму, забітых і зажыва спаленых 1 кастрычніка 1943 года. Адна з 13-ці “лунінецкіх Хатыняў”, увекавечаная ў сусветна вядомым мемарыяльным комплексе…
Адроджаная пасля вайны вяскоўцамі, якім пашчасціла выратавацца ў час трагедыі, Мелясніца паступова старэла. Цяпер з 40 жыхароў 19 – пенсіянеры, у тым ліку сем – больш як 80-гадовыя. Але многія з іх здолелі прыйсці да помніка ў памяць пра загінуўшых. Старшыня Лунінскага сельвыканкама Анатоль Кляцко ўсклаў кветкі і адкрыў невялікі мітынг. Выступілі ураджэнцы Мелясніцы, цяперашнія лунінчане. Удзельнік вайны, былы чыгуначнік Міхаіл Канапацкі прыгадаў аб гібелі сваіх родных. Ветэран паштовай сувязі Марыя Рыбчынская разам з землякамі памалілася за вечны спакой аднавяскоўцаў. Полымя запаленых свечак мільгацела ў лампадках, аб якіх паклапацілася старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Таццяна Кацуба. Яна ж уручыла пенсіянерам сціплыя падарункі ў гонар Дня пажылых людзей з пажаданнем абавязкова сустрэцца з кожным на наступны год. Старасту вёскі Алену Свібовіч, хаця службовая занятасць і перашкодзіла яе ўдзелу ў сустрэчы, віталі з надыходзячым асабістым юбілеем і дзякавалі за догляд абеліска, з якога пачынаецца Мелясніца. У наканаваным паселішчу доўгім веку пераконваюць набытыя маладымі сем’ямі старыя сядзібы, якія аздабляюцца еўрарамонтам і прыцягваюць мноствам кветак.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть