Общество
СПАКОЙ І СОНЦА – У ДЗЕНЬ ВЫЗВАЛЕННЯ
10 ліпеня прырода падарыла гораду па-сапраўднаму летні сонечны дзень. Промні залацілі ўзнагароды на грудзях ветэранаў, што сабраліся на ўрачысты мітынг на пляцоўцы каля стадыёна “Палессе”, якую па старой звычцы называем гарадскім скверам.
Адкрыў урачыстасць старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч. Гулкія ўдары метранома абвясцілі хвіліну маўчання ў памяць пра герояў, якія аддалі свае жыцці ў імя незалежнасці нашай Радзімы. Пасля слова ўзяў ганаровы грамадзянін Лунінца, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, былы рэдактар раённай газеты М.В. Юсціновіч.