КультураМикашевичиНовости районаОбразованиеОбщество

Спецыялісты з Брэста прыехалі пераймаць вопыт у Лунінец

Спецыялісты Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага сустрэліся з лунінецкімі калегамі. Наведванне адбылося ў рамках праграмы павышэння кваліфікацыі.

У дзіцячай бібліятэцы госці пазнаёміліся з работай на відэахостынгу YouTube, а таксама дзейнасцю цэнтра творчага развіцця асобы “Бібліяакадэмія”, у структуру якога ўваходзяць школа англійскай мовы, майстэрня па вырабе лялек Тыльда, лялечны тэатр “Вясёлая карусель”, клубы па інтарэсах “Эрудыт” і “Чытайкі”.

У раённай бібліятэцы для брэсцкіх калег правялі экскурсію па аддзелах, пазнаёмілі з праектнай і выставачнай дзейнасцю, інавацыйным вопытам па арганізацыі і правядзенні культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў. Гасцей зацікавілі інфармацыйныя рэсурсы “Літаратурная карта раёна”, “Кніжная спадчына Лунінеччыны”, “Літаратура ў ілюстрацыях”, а таксама новы – “Гета ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Лунінецкага раёна”.

Супрацоўнікі абласной бібліятэкі  пабывалі ў культурна-асветніцкім цэнтры “Вытокі”, народным клубе “Літаратурная правінцыя”, краязнаўчым таварыстве, артстудыі “У фокусе палітры”, а таксама наведалі РУВП “Граніт”.

Долучайцеся да нашага канала ў Telegram

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть