Спёка “наваражыла”
Общество

Спёка “наваражыла”

буряШквалісты вецер з ліўнем абрынуўся на Лунінец і шэраг населеных пунктаў раёна вечарам у суботу.

У райцэнтры павалена шмат дрэў. Ліўнёвая каналізацыя на вуліцы Чырвоная не спраўлялася з патокам вады – цэнтральная вуліца нагадвала мора. Аператыўна выязджалі на выклікі супрацоўнікі МНС і электрасетак. У дамах жыхароў Азярніцы, Галага Бору, Добрай Волі, Кажан-Гарадка і іншых населеных пунктаў адноўлена электразабеспячэнне – заменены апоры, правады і трансфарматар.

У нядзелю і панядзелак бура зноў нагадала пра сябе. Праўда, з менш прыкметнымі наступствамі.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть