Общество

СТАЦЬ СЯБРАМ “ЛН” ПРОСТА

У рамках Дня падпісчыка журналісты “ЛН” у чарговы раз сустракаліся з жыхарамі вёсак Вулька 2, Міжлессе і Красная Воля. 

У Вулькаўскім 2 паштовым аддзяленні сувязі журналістаў ужо чакалі пастаянныя прыхільнікі выдання ветэраны працы Ганна Апанасовіч і Вольга Трафімава. Яны выказалі жаданне выпісаць газету на другое паўгоддзе, за што і атрымалі ў падарункі кнігі “Памяць”. Чакалі журналістаў і вучаніцы адпаведна 3-га і 7-га класаў мясцовай школы Ганна Вайтовіч і Вольга Нікалаевіч. Дзяўчынкі з задавальненнем паведамілі, што іх бацькі пастаянна сябруюць з “раёнкай”, прывучаюць да выдання і іх. Балазе, у газеце ёсць што пачытаць. Падабаюцца рубрыкі “Гавораць дзеці”, “Анекдоты”, “Красворды”, “Школьны дзённік”, матэрыялы на гістарычную тэматыку і тое, што газета друкуецца на роднай мове. На памяць аб сустрэчы юным чытачам “раёнкі” журналісты ўручылі “імянныя” кубкі. Самымі актыўнымі падпісчыкамі сталі спецыялісты СВК “Вулькаўскі світанак”, сярод іх імянінніца бухгалтар???. Прыгожым дадаткам да рознакаляровых кветак і паштовак, якімі ў гэты дзень быў застаўлены стол юбіляршы, стаў падарунак ад журналістаў.  

Пра тое, што праходзіць Дзень падпісчыка, напачатку падалося, што ў Краснай Волі ніхто не ведае. Настолькі ціха было на паштовым аддзяленні. Аднак, нядоўга. Хутка завітала сюды былая дырэктар мясцовай школы Чайгуцкая і пенсіянерка Вольга Канапацкая, якія літаральна “засыпалі” журналістаў праблемамі. А ўсе яны – водгук далучэння былога калгаса “Чырвоны Кастрычнік” да сённяшняга КУП “Міжлескае”, пасля чаго жыццё ў вёсцы нібы замерла. Зачыніліся раней такія гасцінныя дзверы сельскага Дома культуры і мясцовай канторы, бібліятэку перанеслі ў памяшканне, дзе адсутнічае электрычнасць, у дзіцячым садку спрабуюць закрыць адну з груп, хаця дзяцей для яе дастаткова… Даўно наспеў час замены аконных рам у базавай школе. Няўдалыя пакуль і спробы мясцовых жыхароў па будаўніцтву праваслаўнага храма. Працягнуў тэму і жыхар уліцы Міру Іван Ліхтар, які паскардзіўся, што пасля таго, як у вёсцы праклалі шашу і абсталявалі непадалёк ад яго дома аўтобусны прыпынак, яго сядзіба аказалася нібы ў ямцы. З-за чаго не вытрымлівае ліўняў агарод, – сцёкавымі водамі расліны вымываюцца пад корань. Пракапаная гаспадаром канаўка ўздоўж дарогі не выратоўвае… Вёску пакідалі з цяжарам на сэрцы.

Зусім іншае ўражанне засталося ад сустрэчы ў Міжлессі. Хоць наведвальнікаў на пошце ў гэты дзень было няшмат, аднак загадчыца Ніна Мардухай запэўніла, што падпісная кампанія ідзе задавальняюча. Нягледзячы на летнія турботы, пастаянныя прыхільнікі газеты не застануцца без газеты. Нагадваем ім пра гэта і паштальён Вольга Канановіч, якая акрамя ўсяго паскардзілася на сваю “цяжкую” долю. Яе можна зразумець. Жыхары Міжлесся – народ граматны і цікаўны, выданняў перыядычнага друку выпісваюць больш як тысячу экземпляраў. Усё гэта плюс тавары паўсядзённага попыту вымушаны дастаўляць адзіны паштальён вёскі, які да таго ж працуе на 70 працэнтаў стаўкі. Супакойвае хіба што кампактнасць вёскі ды выдзелены “раённым начальствам” веласіпед, абсталяваны спецыяльнай карзінай. Задаволены жанчыны і рамонтам паштовага аддзялення, зробленым два гады таму ў рамках праграмы па стварэнню аграгарадкоў.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть