Общество

Сталасць святыняў краіны

герб і флагШтогод у другую нядзелю мая святкуем Дзень герба і флага Беларусі. Сёлета дзяржаўным святыням краіны споўнілася     18 год.

12 мая ўрачысты мітынг прайшоў у Лунінцы на пляцоўцы каля Дома Саветаў. Грамадскасць Лу-нінеччыны вітаў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, які расказаў пра значнасць галоўных дзяржаўных сімвалаў, пад-крэсліў іх гістарычную пераемнасць і той факт, што гімн і флаг нашай краіны паспяхова прайшлі выпрабаванне часам.

– Адносіны да герба і флага  сваёй дзяржавы – гэта адносіны да Ра-дзімы і зямлі, на якой нарадзіліся і выраслі, –
зазначыў Васіль Міхайлавіч.

Каля флагштока – старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталь Адзішчаў, раённы ваенны камісар Уладзімір Жук і вучань СШ №2 г. Лунінца Вадзім Дударга. Узнімаецца ў веснавы блакіт чырвона-зялёнае палотнішча флага, пад якім Беларусь упэўнена ідзе па шляху развіцця.

Пасля гэтага імправізаваная сцэна ператварылася ў канцэртную пляцоўку, з якой узорны ансамбль “Залатое птушаня”, сама-дзейныя артысты Міхаіл Дубініч і Сяргей Місікаў дарылі песні пра Беларусь, а танцавальныя ансамблі ГДК “Абіссаль” і “Мірыданс” парадавалі цудоўнымі харэаграфічнымі кампазіцыямі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть