Общество

Страты перасягнулі 20 мільярдны рубеж

Са стратамі ў першым паўгоддзі спрацавалі 19 арганізацый дзяржаўнага і недзяржаўнага сектара эканомікі раёна. І хаця ў параўнанні з першым кварталам гэта менш (было 20), сума страт павялічылася на 51,3 працэнта і склала 20 мільярдаў 930,2 мільёна рублёў.
У мэтах забеспячэння кампенсацыі выпадаючых даходаў бюджэту, інспекцыяй рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы па кантролю над дзейнасцю стратных арганізацый. Так, пры праверцы адной з арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці выяўлена недаплата падатку на прыбытак у суме 601,8 мільёна рублёў з-за заніжэння сумы прыбытку да падаткаабкладання на 3 мільярды 343,1 мільёна рублёў. Усяго даналічана ў бюджэт 756,3 мільёна рублёў, у тым ліку штрафы склалі 60,1 мільёна.
Парушэнні адбыліся па прычыне незабеспячэння ўстаноўленага парадку вядзення бухгалтарскага ўліку, гаспадарчыя аперацыі не групаваліся па адпаведных сінтэтычных і аналітычных рахунках, не адлюстроўваліся ў рэгістрах бухгалтарскага ўліку ў храналагічнай паслядоўнасці. У падатковую дэкларацыю па падатку на прыбытак за 2012 год уключаны дадзеныя, якія не пацверджаны дакументамі бухгалтарскага ўліку.
Алёна САЦКЕВІЧ, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть