Стварэнне новай палітычнай партыі абмеркавалі ў Лунінцы
МикашевичиНовости районаОбщество

Стварэнне новай палітычнай партыі абмеркавалі ў Лунінцы

У Беларусі працягваецца актыўнае абмеркаванне пытання стварэння новай палітычнай партыі краіны, ініцыятарам якой выступіла грамадскае аб’яднанне «Белая Русь». Чарговая дыялогавая пляцоўка разгарнулася падчас пасяджэння савета раённай арганізацыі на чале са старшынёй Раісай Мазырчук.

Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі пярвічак: упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама – Ірына Семянчэнка, аддзела па адукацыі – Людміла Коўшык, РУВП “Граніт” – Маргарыта Сераокая, лясгаса – Алена Мёрзлая, Багданаўскай СШ – Алена Ярмольчык, СШ №1 г. Мікашэвічы – Людміла Насеня, політэхнічнага каледжа – Андрэй Баўкуновіч, станцыі Лунінец – Сяргей Скіба, райсельгасхарчу – Барыс Абравец, а таксама старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон.

Абмеркаванне праекта праграмы “Беларуская палітычная партыя “Белая Русь” адкрыла Раіса Мазырчук. Па яе словах, галоўная мэта новай структуры – кансалідацыя грамадства, будаўніцтва моцнай і незалежнай рэспублікі для таго, каб людзям жылося лепш, а краіна была яшчэ больш прыгожай.

– У такім жаданні мы ідзем адзіным курсам і ўсе разам. А, значыць, у гэтым – наша моц і згуртаванасць! – падкрэсліла Раіса Якаўлеўна.

З яе высновай цалкам згадзіўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Насеня. У прыватнасці, ён адзначыў:

– “Белая Русь” даўно займела нішу сярод грамадскіх аб’яднанняў, злучыўшы ў сваіх радах адданых Радзіме патрыётаў. Трывалы падмурак для стварэння новай палітычнай партыі ўжо ёсць. Гэта грама-дзянскае грамадства. Ці кожны з нас задумваўся, што яно сабой уяўляе? Мы знаходзімся ў сітуацыі выкліку знешніх сіл з боку недружалюбных краін, і пагроза нацыянальнай бяспецы, на жаль, не меншае. Вось чаму трэба глядзець на рэчы цвярозым і прамым поглядам. Рашэнне аб паяўленні партыі было аператыўным і правільным. Захаваны неабходныя патрабаванні. Упэўнены, у дзяржаўнай сістэме яна будзе мець рэальную сілу, бо закранае большасць суайчыннікаў. Праграма цалкам адпавядае Асноўнаму Закону – нашай Канстытуцыі, тым каштоўнасцям, якімі мы з вамі даражым, бачанню знешняй і ўнутранай палітыкі краіны, курсу развіцця рэспублікі.

Улічваючы, што ў наступным годзе нас чакаюць выбары, то “Белая Русь” абавязкова праявіць сябе справамі, якія будуць мець адзіную мэту – дабрабыт Радзімы. І ў гэтым ёй дапамогуць шматлікія грамадскія аб’яднанні, у тым ліку прафсаюзы. Гатоўнасць да плённага супрацоўніцтва прадэманстраваў Ігар Гапон, які назваў актывістаў руху сваімі сацыяльнымі партнёрамі. Яно і не дзіўна – разам стаяць на абароне правоў працоўных калектываў і ўвасабляюць у жыццё розныя сацыяльныя праекты.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.

 

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть