Субсідыі ад 3,7 да амаль 7 тысяч рублёў на арганізацыю сваёй справы прапануюць у Лунінецкім раёне
МикашевичиНовости районаОбществоЭкономика

Субсідыі ад 3,7 да амаль 7 тысяч рублёў на арганізацыю сваёй справы прапануюць у Лунінецкім раёне

Калі чалавек жадае арганізаваць уласную справу,  то ён мае магчымасць атрымаць фінансавую падтрымку ў выглядзе субсідыі.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лунинецкага райвыканкама Ірына СЕМЯНЧЭНКА, нагадвае, што субсідыя прадастаўляецца на арганізацыю індывідуальнага прадпрымальніцтва, рамеснай дзейнасці ці па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму. Грашовыя сродкі выдзяляюцца беспрацоўным. Кандыдаты павінны дасягнуць 18-годдзя, не мець парушэнняў, калі яны на працягу аднаго месяца не змаглі працаўладкавацца на падыходзячую работу або зарэгістраваліся ў якасці беспрацоўных пасля праходжання прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі па накірунку нашага ўпраўлення.

З першага лютага 2023 года ў Беларусі бюджэт пражытачнага мінімуму складае 341, 48 рубля. Такім чынам фінансавая падтрымка аказваецца ў памеры 11-кратнай велічыні бюджэту  пражытачнага мінімуму (3756,28 рубля) ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на дату заключэння адпаведнага дагавора; тым, хто зарэгістраваны па месцы жыхарства ў малых гарадах і раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы (іх пералік вызначаецца мерапрыемствамі па рэалізацыі дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці), а таксама ў сельскіх населеных пунктах, – 15-кратнай велічыні (5122,2 рубля); у выпадку прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з укараненнем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак, – 20-кратнай велічыні.(6829,6 рубля).

Жадаючых можам накіраваць на бясплатныя курсы, падчас якіх прадугледжана падрыхтоўка тэхніка-эканамічнага абгрунтавання (бізнес-плана). Дарэчы, яно разам з адпаведнай заявай спатрэбяцца пры разглядзе пытання аб прадастаўленні субсідыі.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аддзеле па занятасці: г. Лунінец, вул. Фрунзе, 12, каб. 6, тэл. 6-22-49 (з панядзелка па пятніцу – з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00).

Як мы паведамлялі, на арганізацыю сваёй справы летась субсідыі атрымалі больш за 100 жыхароў Брэсцкай вобласці, у тым ліку ў Лунінецкім раёне — 4. 

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть