Год народного единстваОбщество

“Свайго Прэзідэнта не аддадзім!”

У Палацы Рэспублікі Беларусь у панядзелак адбылася “Вялікая размова з Прэзідэнтам”. На сустрэчу з кіраўніком дзяржавы з’ехаліся каля 300 журналістаў, прадстаўнікоў экспертнай і медыйнай грамадкасці. Мерапрыемства такога кшталту пабіла рэкорд па працягласці – Аляксандр Лукашэнка вёў дыялог без перапынку 8 гадзін 15 хвілін.

– Сёння Беларусь аказалася ў фокусе ўвагі ўсяго свету, – адзначыў Прэзідэнт, вітаючы ўдзельнікаў. – Як і чаму, вы гэта ведаеце не горш за мяне. Замечу, што па не сваёй волі. Мы пражылі няпросты год.

Па словах кіраўніка дзяржавы, многае з таго, што адбылася апошнім часам, было ў большай ступені свядома перакручана апанентамі краіны:

– Дзіўна, што іншы раз нават нават салідныя сусветныя сродкі масавай інфармацыі наводзяць цень на абсалютна відавочныя рэчы. – Таму сёння патрэбна гэтая размова – у прамым эфіры, адкрытая, вочы ў вочы і без купюр.

Забягаючы наперад, адзначу, што гутарка ішла пра ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі, развіццё адукацыі, удасканаленне сістэмы аховы здароўя, эканамічныя працэсы. Шмат увагі кіраўнік дзяржавы ўдзяліў падзеям гадавой даўніны, таму што сустрэча з прадстаўнікамі СМІ ладзілася акурат 9 жніўня – у дзень прэзідэнцкіх выбараў.

– Адныя рыхтаваліся да справядлівых і сумленных выбараў, некаторыя – да дзяржаўнага перавароту, – зазначыў беларускі лідар. – Мы ўбачылі на справе, што ў сучасным свеце так званую дэмакратыю ўжо даўно замяніў лічбавы дыктат. І правяць тут шчырая хлусня, хайп, хэйт, булінг, тролінг, боты і іншыя камунікатыўныя навацыі. Сёння яны ствараюць негатыўны эмацыянальны фон у грамадстве, ці, як вы кажаце, інфармацыйны шум. Самае сумнае, што гэты штучны віртуальны свет уплывае на прыняцце рэальных фундаментальных палітычных рашэнняў на міжнароднай арэне.

Асобным блокам стаялі пытанні адносін з Захадам, процідзеянне санкцый і сітуацыя на граніцах з Еўрасаюзам. Госці з замежных медыйных кампаній быццам згаварыліся, спрабаваўшы, як адзін, упікнуць беларускага лідара ў насіллі і жорсткасці. Больш таго, яны ставілі пад сумненне легетымнасці выбараў Прэзідэнта. Аднак, трэба аддаць належнае Аляксандру Лукашэнку. Яму хапіла цярпення і мудрасці ў каторы раз растлумачыць сваю пазіцыю, заснаваную на прынцыпах справядлівасці і свабоднага выбару людзей.

Варта адзначыць, што ўдзельнікі “Вялікай размовы з Прэзідэнтам” не абмяжоўваліся толькі пытаннямі, але і выступалі з ініцыятывамі, выказвалі свой пункт гледжання, дыскуціравалі адзін з адным і кіраўніком дзяржавы. Агульная згода адчувалася ў зале Палаца Рэспублікі, калі гутарка зайшла пра нацыянальнае адзінства.

– Мы прайшлі сур’ёзнае выпрабаванне на нацыянальнае адзінства, – падкрэсліваў Аляксандр Лукашэнка. – Ведаем, у нас ёсць усё для таго, каб гэты перыяд у сваёй найноўшай гісторыі прайсці годна. Ёсць народ, які думае, адукаваны, адданы інтарэсам суверэннай Беларусі. Ёсць ўсеагульнае разуменне, што ў сферы нацыянальных інтарэсаў мы ўсе глядзім у адным кірунку – дзяржаўным.

Як вядома, 2021-шы аб’яўлены годам народнага адзінства. Суайчыннікі змаглі захаваць краіну ў барацьбе за свой выбар гістарычнага шляху і сваіх перспектыў. Прэзідэнт заўважыў, што гэта было б немагчыма без кансалідацыі грамадства ў жаданні і імкненні забяспечыць мір на роднай зямлі. Ён прызнаў, што сапраўды не надаваў увагі правядзенню агітацыйнай перадвыбарнай кампаніі, таму што не гэта было ў прыярытэце ў той час – трэба было займацца пытаннямі лячэння людзей ад каронавіруса, выратавання жыццяў. Такая сітуацыя была добра адлюстравана ў нядаўнім 5-серыйным дакументальным фільме “2020”.

– Я не самаўхіліўся. У мяне не было для гэтага часу, – падкрэсліваў беларускі лідар. – Мне трэба было абараніць людзей, выратаваць іх. Бо ў той час, у адрозненне ад іншых дзяржаў, Беларусь не закрыла межы, не ўвяла каменданцкую гадзіну, хоць гэтага патрабавалі не проста палітыкі з-за мяжы, а спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. І тады яны былі запрошаныя прыехаць і асабіста ацаніць абстаноўку.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь стала адзінай краінай, якая пайшла на такі крок, дала экспертам СААЗ доступ ва ўстановы аховы здароўя. Па выніках гэтага візіту спецыялісты, няхай і непублічна, але паміж сабой прызнавалі: пра тое, як арганізавана меддапамога ў Беларусі, трэба гаварыць на Захадзе, каб пра гэта чулі тыя, хто крытыкуе Прэзідэнта, таму што ўзровень лячэння і бяспекі па барацьбе з ковідам у Беларусі-беспрэцэдэнтны.

Прэзідэнт адзначыў, што краіна не ўпершыню сутыкаецца з пратэстнай актыўнасцю пасля выбараў, гэта назіралася і раней пасля электаральных кампаній. У леташніх пратэстаах у Мінску прымалі ўдзел каля 46 тысяч чалавек:

– Я разумею, што іх магло быць і больш. Таму што за мяне ў краіне ніколі не галасавала прыкладна 10 працэнтаў насельніцтва. Гэта былі людзі, якім я непрымальны з першых выбараў, таму што яны мне прайгралі выбары – гэта нацыяналістычна настроеныя, з фашыствуючым ядром… Для мяне гэтыя 46 тысыч, як для дасведчанага чалавека, не былі нейкай катастрофай. Таму што калі даюць карцінку – там жа ідуць па вуліцах у гэтым натоўпе баевікі і іншыя. А ў хвасце – там хайп, моладзь. І па краях стаяць разявакі. Вось вам карцінка.

Адкрыта адказаў Аляксандр Лукашэнка і на пытанне пра сваё стаўленне да пратэстуючых:

– Як я іх успрымаю? Гэта частка беларускага народу. Кожнага чалавека –маленькага, вялікага, сярэдняга, элітнага – я павінен успрымаць як свайго… Я нават нікога не звольніў. З некаторымі ў Адміністрацыі Прэзідэнта, не буду называць прозвішчы, па дзве гадзіны размаўляў. Я ім распавядаў, як было арганізавана насілле. Цяпер яны ўсё гэта зразумелі і іншы раз хаваюць вочы на нарадах са мной. Але ёсць тыя, якія ўчынялі і планавалі тэракты супраць насельніцтва, супраць дзяцей. І я буду размаўляць з імі на іх мове, абараняючы не столькі сябе і сваіх дзяцей, колькі вашых дзяцей.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што зараз праціўнікі Беларусі не грэбуюць любымі, часам вельмі брыдкімі метадамі, маніпулююць фактамі, плодзяць недакладную інфармацыю і выкарыстоўваюць для гэтага людзей, часцяком не самых вядомых і медыйных. У сувязі з гэтым Прэзідэнт згадаў раздутую ў некаторых СМІ гісторыю з беларускай спартсменкай Крысцінай Ціманоўскай:

– 36-ае месца ў сваёй дысцыпліне! Вось больш не трэба ні аб чым гаварыць. Расіяне цяпер “парацца” з нагоды Дзіны Аверынай. Ну так дзяўчынка выступіла! Яна можа нешта сказаць, гэта вялікая спартсменка. А ты што?

Беларускі лідар звярнуў увагу, што нават ведаючы аб БЧБ-шным мінулым Ціманоўскай, тым не менш у канцы 2020 года было прынята рашэнне аб прызначэнні ёй Прэзідэнцкай стыпендыі. Больш таго, яна была ўключана ў склад нацыянальнай алімпійскай каманды:

– А ведаеце, чаму ўключылі? МАК накаціў і рэкамендаваў нашым. І мы семярых такіх па іх патрабаванні ўключылі – такіх, якіх наогул не відаць там было, іх нельга было ўключаць. І яны яшчэ на мяне накатваюць?

Ён перакананы, што рашэнні Ціманоўскай не былі самастойнымі:

– Яна б сама гэтага не зрабіла, калі б ёю не кіравалі. Яна з Японіі, у Токіо звязалася са сваімі сябрамі ў Польшчы, і ёй сказалі даслоўна: “Прыедзеш у аэрапорт, бяжы да японскага паліцэйскага і крычы, што тыя двое, якія падвозілі ў аэрапорт, – гэта супрацоўнікі КДБ”. Хоць ні аднаго чалавека з спецслужбаў у Японіі не было. Мы не практыкуем гэтага.

Не хаваў эмоцый Аляксандр Лукашэнка, калі гаварыў пра сітуацыю на мяжы з Літвой, інцыдэнт з самалётам Ryanair, абвінавачванні ў рэпрэсіях супраць СМІ. Падзяліўся сваім бачаннем на праблемы ўзаемадзеяння ў Грузіяй, Польшчай і Украінай. Шмат увагі Аляксандр Лукашэнка ўдзяліў інтэграцыі з Расіяй:

– Мы ніколі не былі супраць цеснага саюза, але нас заўсёды трымалі на адлегласці. Аснова ж любога саюза – гэта аднолькавыя ўмовы, раўнапраўе. Але як можна інтэгравацца і рабіць крокі, калі ў вас цэны на прыродны газ у два-тры разы ніжэй, чым у Беларусі? Намёкі ад некаторых асоб ідуць, каб разбурыць гэтую інтэграцыю, каб нас адштурхнуць ад Расіі, бо інтэграцыю яны разумеюць як уваходжанне Беларусі ў склад Расіі. Вы для нас – родныя людзі, я заўсёды праводзіў гэтую палітыку. І гэта нашы людзі вельмі цэняць. І калі я чую намёкі, што Беларусь увойдзе ў склад Расіі, я думаю, а ці патрэбны Расіі яшчэ адзін галаўны боль? Не, і прэзідэнт Расіі так гэта і разумее.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што ні адны краіны не маюць такога ўзаемадзеяння, як Беларусь і Расія, таму дзяржавы без працы змогуць сумесна пераадолець любыя санкцыі, якія ўводзяцца супраць іх.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не баіцца пагроз Захаду і спроб запалохаць яго Міжнародным трыбуналам, нагадаўшы, што нядаўна ім быў падпісаны дэкрэт “На выпадак, калі”. Там вызначана, што ў выпадку гібелі Прэзідэнта ўлада пераходзіць Савету бяспекі:

– Яны нас голымі рукамі ўжо не возьмуць ніколі. А тым больш у нас жорсткі ваенна-палітычны саюз з Расіяй, тут мы нідзе не адступаем ні на сантыметр, у нас няма нават ніякіх спрэчак. Яны правільна баяцца Лукашэнкі і Пуціна. Яны правільна робяць, ім трэба баяцца. Мы не з баязлівага дзясятка. Гэта не столькі наша асабістае, колькі інтарэсы народаў.

З усяго кола пытанняў апладысментамі ўдзельнікі “Вялікай размовы” віталі прызнанне адной з блогерак, якія заўсёды падтрымліваюць Прэзідэнта і яго палітыку: “Вы ў свой час сказалі пра Беларусь, што любімую не аддаюць. Вось і Вас, як Прэзідэнта, мы не аддадзім!”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть