Свята стваральнікаў прыгожага
Общество

Свята стваральнікаў прыгожага

стройНасычанай была праграма святкавання Дня будаўніка ў Мікашэвічах.
На вуліцы Першамайская з самай раніцы разгарнулася выстава вытворчай тэхнікі. З задавальненнем лазілі хлопчыкі і дзяўчынкі па магутных БелАЗах, машынах і трактарах, фата-графаваліся і прымяраліся да рабочых месцаў. Непадалёк працавалі дзіцячыя пляцоўкі, прадавалі розныя дробязі, што цікавяць дзетвару, салодкую вату і папкорн.
Урачыстая частка прайшла ў Палацы культуры РУВП “Граніт”. Павіншавалі прадстаўнікоў будаўнічай галіны, жыхароў Мікашэвіч і гасцей старшыні: райвыканкама – Васіль Агіевіч і райсавета – Віктар Рафаловіч. Яны ж уручылі пасведчанне, стужку і дыплом Ганаровага жыхара Лунінецкага раёна дырэктару ААТ “Спецжалезабетон” Васілю Басевічу, а таксама Ганаровыя граматы і па-дзячныя пісьмы лепшым работнікам мікашэвіцкіх прадпрыемстваў. Шмат цёплых слоў прагучала ад генеральнага дырэктара РУВП “Граніт” Эдуарда Гаўрылковіча і старшыні прафкама Таццяны Гарбенка, кіраўніка гарвыканкама Анатоля Давыдовіча і многіх іншых. Як і звычайна, у свята падвялі вынікі працоўнага конкурсу “Лепшы па прафесіі”. Работнікі Палаца культуры падрыхтавалі цікавую канцэртную праграму.
Шмат прыхільнікаў здаровага ладу жыцця сабралі спартыўныя мерапрыемствы і футбольны матч ветэранаў “Граніта” і мінскага “Дынама”. Для гасцей і жыхароў Мікашэвіч РУВП “Граніт” арганізаваў экскурсіі на прадпрыемства. Упэўнены, многім вельмі цікава было ўпершыню пазнаёміцца з тым, як асвойваюцца палескія нетры. Карысталіся папулярнасцю шашлыкі, прахала-джальныя напіткі і іншыя смачныя стравы, якія прапаноўвалі ў гандлёвых палатках.
Вячэрнюю праграму падарылі госці з Мінска. Парадавалі “Лялькі Карпарэйшын” і “Топлес”, Арктыка і Дзмітрый Ка-мінскі. Завяршылася свята маладзёжнай дыскатэкай і святочным феерверкам.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть