СВЯТА, ЯКОЕ АБ’ЯДНОЎВАЕ
Общество

СВЯТА, ЯКОЕ АБ’ЯДНОЎВАЕ

У верасні ў жыхароў Мікашэвіч ёсць свая асабістая ўрачыстасць – Дзень горада.


Кірмаш сельскагаспадарчай прадукцыі, які даў старт чарговаму святу ў суботу, сабраў шмат наведвальнікаў. Вельмі хутка прадалі парасят па 33 тысячы за кілаграм жывой вагі. Вялікай папулярнасцю карысталіся салома і ўгнаенні, саджанцы і зерне, жывая рыба і каўбасныя вырабы. Даводзілася пастаяць у чарзе каля машын з бульбай, мінімальны кошт на якую быў 900 рублёў за кілаграм. Цыбулю прадавалі па 2500-3160 рублёў за кілаграм, капусту — 450-690, моркву – 800-2060, буракі – 700-3180, мёд – 32000-52000. Акрамя сельскагаспадарчых прад-прыемстваў Лунінеччыны сваю прадукцыю прадставілі індывідуальныя і фермерскія гаспадаркі з Ганцавіцкага, Жыткавіцкага і Столінскага раёнаў.


Бліжэй да поўдня свята перамясцілася на плошчу ля Палаца культуры. Філіялы «Грамадскае харчаванне» і «Мікашэвіцкае РГП» райспажыўтаварыства запрасілі ўсіх жадаючых пачаставацца кандытарскімі і кулінарнымі «шэдэўрамі”, пагрэўшыся на восеньскім сонейку ў кафэ пад адкрытым небам. Бацькоў з дзецьмі чакалі палаткі з папкорнам і салодкай ватай, батуты. Побач разгарнуліся выставы-продажы работ майстра разьбы па дрэве Васіля Чарнавокага і выхаванцаў філіяла Цэнтра дзіцячай творчасці. Затрымліваліся жыхары каля стэнда з маляўнічымі навінкамі кнігадрукарства. З задавальненнем разглядалі экспазіцыю з вышытых карцін, створаных швейцарамі інтэрната ААТ «Спецжалезабетон» Валян-цінай Фурсевіч і Вольгай Калянковіч. Спецыялісты школ і дзіцячых садкоў выказалі любоў да роднага горада з дапамогай кветкавых кампазіцый.


Пасля святочнага канцэрта і дзіцячай конкурснай праграмы, падрыхтаваных калектывам Палаца культуры, старшыня гарвыканкама Анатоль Давыдовіч абвясціў вынікі штогадовага конкурсу па добраўпарадкаванню. Лепшай прызнана вуліца Будаўнікоў. Сярод прыватных сядзіб не было роўных падворку Віктара Лагвіновіча. Максімальна прывабная тэрыторыя – на РУВП «Граніт» і каля міні-магазіна «Алімп». Дыпломам першай ступені за актыўны ўдзел у сельскагаспадарчым кірмашы адзначаны СВК «Новае Палессе». Другое месца падзялілі паміж сабой СВК «Гарадоцкі» і ПУСП «Рэдзігерава-Агра”. На трэцяй пазіцыі размясціліся СВК «Дварэцкі», фермерская гаспадарка «Юліян» і рыбгас «Лахва».


Вучні прававых класаў СШ №2 уручылі наведвальнікам святочных мерапрыемстваў папяровых галубоў – знак міру, згоды і яднання.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть