Общество

СЯМЕЙНЫЯ РЭЛІКВІІ

Пяцікласніца Ірына ГАЛОЎНІЧ трымае падшыўку часопіса «Родина” за 1915 год. Выданне з Петраграда выпісваў адзін з прадстаўнікоў роду па бацьку – лунінецкі чыгуначнік Міхаіл Талкач. Вось ужо амаль сто год рарытэт захоўваецца ў сям’і. Каб даставіць яго на выставу, давялося звярнуцца за дапамогай да дарослых – камплект часопісаў важыць амаль 5 кілаграмаў!
У другой сям’і не захавалі для нашчадкаў Біблію 1906-га, але па волі лёсу яна трапіла ў надзейныя рукі лунінчанкі Раісы Гудковай. Прыцягвае надпіс на вокладцы: «Для укръпленія въры, благочестія, просвъщенія ума и серца, утъшенія души Словом божественныя истины, книга сія Священнаго Писанія, при благословеніи Всевышнъго, дана воспитанницъ Лунинецкого 2 клас. жел-дор. училища Кутковской Маріи при окончаніи курса ученія в оном. 30 мая 1907 года. Священник…”. Далей дакладна чытаецца – Васілій Мінкевіч. Раіса Мікалаеўна расказала аб настаяцелі чыгуначнай царквы, што дзейнічала на станцыі  да 1930-ых гг. Удзячную памяць аб настаўніку Слова Божага лунінчане захоўваюць і сёння.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть