Сяргей Карпец: сацыяльна-арыентаваная краіна і развіццё эканомікі (Лунінецкі раён)
ОбществоРеферендум

Сяргей Карпец: сацыяльна-арыентаваная краіна і развіццё эканомікі (Лунінецкі раён)

Дырэктару ААТ «Лунінецкі малочны завод» Сяргею КАРПЦУ двойчы пашчасціла быць удзельнікам Усебеларускага народнага сходу, а вось пабываць на штогадовым Пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь давялося ўпершыню. І эмоцыі ад убачанага наш зямляк не хаваў:

– Выступленне кіраўніка дзяржавы, як заўсёды, аказалася вельмі моцным, шчырым і прынцыповым, – падкрэсліў Сяргей Фёдаравіч. – У ім дакладна прасочваецца канцэпцыя таго, як далей будзе развівацца наша дзяржава. І тая абставіна, што на мера-прыемства з’ехалася ўнушальная колькасць суайчыннікаў, толькі пацвярджае, што менавіта людзі, іх інтарэсы і спадзяванні – галоўны сэнс палітыкі краіны. Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз прадэманстраваў, што застаецца непахісным у пытанні захавання незалежнасці і суверэнітэту рэспублікі. 2021-шы быў Годам народнага адзінства, які паказаў усяму свету згуртаванасць і стойкасць звычайных грамадзян. Мы жывем сваім розумам, даражым нашымі каштоўнасцямі і гатовы іх прымнажаць на дабрабыт краіны. Ішлі сваім курсам па пераадоленню сур’ёзнейшых выпрабаванняў, звязаных у першую чаргу з пандэміяй каронавіруса, санкцыямі іншых дзяржаў, хвалямі міграцыйнага крызісу. І справіліся з усім, толькі дзякуючы адзінству беларускага народа. І надалей збочваць з гэтага шляху не намераны!

Было прыемна пачуць, што ў будучым належнай увагай будуць ахоплены ўсе сферы жыццядзейнасці. Беларусь застаецца сацыяльна-арыентаванай краінай, дзе рэалізуецца шырокі пакет мер і гарантый. Гэта бясплатныя адукацыя і медыцына, пенсійнае забеспячэнне, падтрымка найбольш неабароненых катэгорый грама-дзян, моладзі, сем’яў з дзецьмі. Прэзідэнт дакладна абазначыў і тое, як павінна развівацца эканоміка, у тым ліку за кошт супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі. Для такіх вытворцаў, як наш завод, вельмі важна нарошчваць аб’ёмы экспарту прадукцыі, шукаць новыя рынкі збыту.

Сімвалічным падалося і тое, што кіраўнік краіны звярнуўся з Пасланнем напярэдадні маючага адбыцца рэферэндума па ўнясенню змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Перакананы, што аддаўшы свой голас “за”, выберу Радзіму суверэнную, незалежную, прыгожую і бяспечную для жыцця.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть