Сёлета самыя папулярныя імёны ў Лунінецкім раёне — Софія і Мацвей
МикашевичиНовости районаОбщество

Сёлета самыя папулярныя імёны ў Лунінецкім раёне — Софія і Мацвей

Софія і Мацвей — менавіта яны сталі самымі папулярнымі імёнамі на Лунінеччыне за 9 месяцаў гэтага года. Іх уладальнінікамі з’яўляліся 11 дзяўчынак і 12 хлопчыкаў, паведамілі «Лунінецкім навінам» у аддзеле ЗАГС Лунінецкага райвыканкама.

Распаўсюджанымі таксама былі: сярод мужчынскіх – Дзмітрый, Іван і Раман (па 9), Мікіта (8), Ягор і Марк (па 7), Аляксей, Давід, Данііл, Максім і Яраслаў (па 6), Арсеній, Арцём, Багдан ,Уладзіслаў і Міхаіл (па 5); сярод жаночых – Ганна (9), Анастасія (8), Арына (7), Васіліса, Дар’я, Ева, Марыя, Паліна і Ульяна (па 6), Вікторыя, Злата, Ксенія, Маргарыта, Мілана, Мія і Эмілія (па 5).

Толькі аднойчы сустрэліся Анатоль, Уладзімір, Дзяніс, Аліна, Антаніна, Любоў, Надзея. Былі і рэдкія: у хлопчыкаў – Люцыян, Астап, Рувім, Ярамір; у дзяўчынак – Мелісса, Мішэль, Ніколь, Серафіма, Соня, Кіара.

Далучайцеся да нашага каналу ў Telegram

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть