Сёння – ДЗЕНЬ МАЦІ! (Лунінецкі раён)
МикашевичиНовости районаОбщество

Сёння – ДЗЕНЬ МАЦІ! (Лунінецкі раён)

Дарагія жанчыны! Сардэчна ВІНШУЕМ вас з адным з самых цёплых і душэўных святаў – Днём маці!

Вы заслугоўваеце не проста сардэчных віншаванняў, а ўдзячнасць і глыбокую павагу. І іх нельга абмежаваць каляндарнай датай. Усё ваша жыццё, матуліны любоў і клопат – гэта пастаянная, штодзённая праца.

Вы заўсёды клапоціцеся аб згодзе і спакоі, імкнецеся да шчасця для сваіх дзяцей і ўнукаў, засцерагаеце сямейны ачаг, увасабляеце каханне і пяшчоту. Вашы словы, напоўненыя мудрасцю і цеплынёй, з’яўляюцца тым духоўным арыенцірам, які падтрымлівае падчас няпростых выпрабаванняў. Менавіта вы, нашы мамы, нагадваеце пра сапраўдныя каштоўнасці, выхоўваеце высокія чалавечыя якасці.

Мілыя жанчыны, у бурным рытме сучаснага жыцця вы застаецеся ласкавымі і добрымі жонкамі і матулямі, якія ўмеюць верыць, кахаць і прабачаць. Няхай жа спраўджваюцца ўсе вашы запаветныя мары, у дамах заўсёды пануюць спакой, утульнасць, згода і дастатак, а дзеці прыносяць толькі радасць, дораць свой клопат і душэўную цеплыню.

Моцнага вам здароўя, поспехаў, дабрабыту і, вядома ж, простага жаночага шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть