Сёння і заўтра рэгіянальнай прэсы
Общество

Сёння і заўтра рэгіянальнай прэсы

семинарРэспубліканскі семінар па праблемах развіцця рэгіянальнай прэсы прайшоў на базе Салігорскага раёна.

Яго ўдзельнікі пабывалі ў Салігорскай дзіцячай школе мастацтваў, наведалі духоўна-асветніцкі цэнтр пры Свята-Пакроўскай царкве ў в. Чыжэвічы, пазнаёміліся з умовамі лячэння пацыентаў у ДУ “Рэспубліканская бальніца спелеалячэння”, сустрэліся з кіраў-ніцтвам ААТ “Беларуськалій”.
У пленарнай нарадзе браў удзел Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі, які падкрэсліў, што рэгіянальная прэса знайшла сваю нішу ў інфармацыйным полі Беларусі, выконваючы функцыю грамадска-палітычнага інфармавання грама-дзян. Па папулярнасці яна займае ў краіне вядучае месца: разавы тыраж рэгіянальных газет (больш як 990 тысяч экзэмпляраў) прыкметна перабольшвае тыраж рэспубліканскіх. Па сукупнаму рэйтынгу «раёнкі» ўпэўнена сапернічаюць з “Советской Белоруссией”.
З больш як 130 рэдакцый абласных, гарадскіх і раённых газет 90 – прыбытковыя, што сведчыць пра неабгрунтаванасць крытыкі з боку некаторых апанентаў наконт дзяржаўнага фінансавання рэгіянальнай прэсы.
Назваўшы раённыя газеты найбольш паспяхова развіваючымся сегментам СМІ, Алег Праляскоўскі асобна спыніўся на знешнім выглядзе, змесце і папулярнасці іх сайтаў. Па дадзеных сацыялагічных даследаванняў, сёння прыкладна 44 працэнты грамадзян не чытаюць перыёдыку, аддаючы перавагу інтэрнэту. Менавіта таму трэба дабіцца, каб сайт выконваў функцыі своеасаблівай “гарачай лініі”, і чытачы мелі магчымасць заўсёды атрымліваць навіны ў рэжыме онлайн.
Праўдзівасць, канструктыўнасць, аператыўнасць і высокая тэхналагічнасць – вось асноўныя патрабаванні да друкаванага выдання сучаснасці і іх інтэрнэт-версій.

На здымку: каля стэндаў з выданнямі рэспублікі рэдактар Іванаўскай раённай газеты «Чырвоная звязда» Анатоль Крэйдзіч.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть