Общество

Там зерне з прысмакам граніта

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Васіля Агіевіча на базе філіяла “Аграграніт” прайшоў раённы семінар па раслінаводству. Яго тэма наспела, як толькі сельгасарганізацыі раёна справіліся з уборкай збожжавых культур. Гэта сяўба азімага рапсу, унясенне ўгнаенняў пад азімыя культуры, падрыхтоўка глебы пад шматгадовыя травы…

Адкрываючы мерапрыемства, старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч звярнуў увагу на дождж. Такім жа дружным ён быў і перад пачаткам пасяўной кампаніі яравых культур, якая прайшла арганізавана. Кіраўнік раёна выказаў спадзяванне, што добрая прыкмета пасадзейнічае і хуткаму ходу азімай кампаніі. Праўда, пакуль не ўсе сель-гасарганізацыі прыступілі да сяўбы рапсу, хаця аптымальныя агратэхнічныя тэрміны ўжо наступілі.
Адной з аперацый, якая садзейнічае аздараўленню глебы, з’яўляецца лушчэнне сцярні. Нескладаная аперацыя правакуе рост пустазелля, якое да сяўбы культурных раслін загіне, знішчае хваробы і шкоднікаў раслін, садзейнічае захаванню вільгаці ў глебе. Як правільна наладжваць агрэгат і праводзіць лушчэнне расказалі галоўныя інжынер Аляксандр Савіна і аграном райсельгасхарчу Барыс Багданец. А механізатар “Аграграніта” прадэманстраваў гэта на практыцы.
Крыху пазней паназіралі і за работай яшчэ аднаго агрэгата – рыхліцеля. Яго прымяненне без дадатковага ўкладу ўгнаенняў дазваляе пры нашых глебах на 20 працэнтаў павялічыць ураджайнасць сельгаскультур. Начальнік ПМС Віктар Клімовіч паведаміў аб тым, што рыхленне на глыбіню 50-80 сантыметраў паляпшае водна-паветраны рэжым

у глебе, не дае застойвацца ў ёй лішняй вільгаці. Добры эфект атрымліваецца і на больш высокіх шчыльных участках, такіх як разваротныя палосы на палях. Паведаміў Віктар Аляксеевіч і аб тым, што ў сувязі са скарачэннем бюджэтнага фінансавання меліярацыйных мерапрыемстваў усе ўнутрыгаспадарчыя работы на меліяраваных землях і абслугоўванне каналаў на іх павінны праводзіцца за кошт землекарыстальніка. Прадпрыемства гатова на дагаворных умовах прадаставіць для гэтага любую тэхніку: экскаватары, бульдозеры, трактары…
Як трэба рыхтаваць глебу пад азімы рапс, якія ўносіць угнаенні і гербіцыды, колькі і на якую глыбіню высяваць насенне, як адрэгуляваць пасяўныя агрэгаты, каб атрымаць дружныя ўсходы, а затым добры ўраджай – аб гэтым ішла размова на ўчастку, дзе вялася сяўба рапсу.
Асноўная задача сучаснага раслінаводства – стварэнне трывалай кармавой базы для жывёлагадоўлі, якая з’яўляецца галоўнай крыніцай грашовых паступленняў. Вось аб гэтым агранамічныя службы большасці гаспадарак раёна, здаецца, забываюць. Інакш бы не дапусцілі зрыву ў зялёным канвееры, адным з ланцужкоў якога з’яўляецца вырошчванне паўкосных культур. Сёлета яно надзвычай актуальна. Ліпеньская спёка амаль паўсюдна “павыпальвала” сенажаці і пашу. Ужо зараз адчуваецца недахоп зялёнага корму. І, як дарэчы, былі б паўкосныя культуры, выкарыс-тоўваць якія можна было б ужо з сярэдзіны верасня. Аднак нямногія могуць пахваліцца іх наяўнасцю – не пасеялі, маўляў, засуха, не прарастуць. А яны ўзялі – і выраслі, што можна было назіраць на адным з участкаў у “Аграграніце”. Праўда, участак гэты, на жаль, невялікі… Як заўважыў Васіль Агіевіч, прыкладам дбайных адносін да такіх “дробязей” служыць СВК “Лунінскі”, дзе ўжо зараз паўкосныя культуры, якіх пасеяна з запасам, “працуюць” на малако і мяса. Старшыня гаспадаркі Васіль Мелюх падзяліўся вопытам іх вырошчвання… Надзвычай востра стаіць пытанне з перазалужэннем пашы і падсевам шматгадовых траў. Работы павінны быць закончаны да 1 верасня, аднак многія іх нават не пачыналі. А гэта значыць, што ў наступным годзе жывёлагадоўля зноў будзе ў заняпадзе.
Выбар гаспадаркі для правядзення мерапрыемства стаў невыпадковым. Сёлета тут атрымалі ўраджай збожжавых і зернебабовых самы нізкі ў раёне – 25 цэнтнераў з гектара. Менш за ўсіх сабралі і зерня рапсу. Прааналізаваць прычыны такога становішча з рапсам кіраўнік раёна папрасіў у галоўнага агранома гаспадаркі Ірыну Антановіч. Як высвет-лілася, на вынік найбольш паўплывала спазненне з сяўбой.
Прыемнае ўражанне ад наведвання заасфальтаванага мехдвара і акуратна пастаўленай на ім тэхнікі азмрочыла груда запчастак, складзеная перад уваходам у будынак майстэрань і неахайна павешаная наглядная інфармацыя па тэхніцы бяспекі. Гэта таксама не засталося без адпаведнай ацэнкі з боку кіраўніка раёна.
Хочацца спадзявацца, што ўсе заўвагі, выказаныя Ва-сілём Агіевічам і спецыялістамі райсельгасхарчу кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства ў ходзе семінара, у бліжэйшыя тэрміны будуць выпраўлены, і яно перастане цягнуць Лунінеччыну аграрную па ўсіх паказчыках уніз.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть