Тэрытарыяльная абарона займае важнае месца ў сістэме нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Общество

Тэрытарыяльная абарона займае важнае месца ў сістэме нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Падзеі апошніх двух дзесяцігоддзяў наглядна дэманструюць прыклады так званай “вайны без правілаў”, калі першачарговымі аб’ектамі паражэння становяцца не ваенная тэхніка і асабовы састаў, а інфраструктура дзяржавы, людскія рэсурсы, якія забяспечваюць яе бесперабойнае функцыянаванне. Пэўнай асаблівасцю сучасных узброеных канфліктаў з’яўляецца шырокае прымяненне тэрарыстычных метадаў барацьбы. Няма адзінай лініі фронту, незвычайна разгрупаваны сілы і сродкі пры адначасовым ахопе вялікіх тэрыторый. Мы гэта бачылі ў Лівіі, Сірыі і іншых краінах свету.

Аб пачатку вайны ніхто не аб’яўляе. Баявыя дзеянні па сваёй сутнасці становяцца чарговым этапам ужо развязанай агрэсіі. Усведамленне катастрофы прыходзіць толькі, калі гараць дамы, гінуць людзі, спыняецца транспарт, адсутнічаюць вада, электрычнасць і цяпло. Такім чынам, буйныя, сярэднія і малыя прадпрыемствы з’яўляюцца неад’емнай часткай эканамічнай сферы нацыянальнай бяспекі дзяржавы. І абарона такіх аб’ектаў, як асноўных сродкаў забеспячэння дабрабыту, мае прыярытэтны накірунак.

Кожны чалавек павінен умець абараніць сябе, сям’ю, прадпрыемства, мясцовасць – словам, дзяржаву, грамадзянінам якой з’яўляецца. Для ўдаскалення тэрытарыяльнай абароны на Лунінеччыне прайшоў шэраг заняткаў і трэніровак практычнай накіраванасці, на якіх асобы на пасадах удасканальвалі навыкі, павышалі якасць выканання сваіх дзеянняў. Такую работу абавязкова працягнем у будучым.

Баец тэрытарыяльнай абароны – гэта той, хто па закліку сэрца гатовы стаць абаронцам Радзімы. Ён – пацвяджэнне патрыятызму ў самым што ні ёсць разуменні. І абыякавым людзям тут не месца! Куля, граната, міна ці снарад не падзяляюць людзей па палітычнай, рэлігійнай ці сацыяльнай прыналежнасці. Значыць, гэта справа ўсіх і кожнага.

Уладзімір КАХАВЕЦ, палкоўнік, ваенны камісар Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть