Общество
ТЛУМАЧЫЦЬ, ПЕРАКОНВАЦЬ, РАЗУМЕЦЬ І ВЕРЫЦЬ
Менавіта ў гэтым павінна заключацца работа ідэолага, упэўнены першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр РАДЗЬКОЎ, які браў удзел абласным семінары «Асаблівасці работы з людзьмі ў сучасных умовах”.
Першы этап форума праходзіў у секцыях. Дэлегацыю Лунінецкага раёна, як, дарэчы, Столінскага і Пінскага, прымаў Пінск. У райвыканкаме абмеркавалі работу выканаўчай улады па падборы, навучанню і растаноўцы ідэалагічных кадраў. Потым лунінчане наведалі аб’екты ААТ «Пачапава” – Купяціцкую СШ, жывёлагадоўчы комплекс, санаторый «Ясельда”.
Перад пачаткам пленарнага пасяджэння ў Кобрыне ўдзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з выставай, якая яскрава дэманстравала работу ў вызначаным напрамку ў кожным рэгіёне Брэстчыне. Аляксандр Радзькоў, спыніўшыся каля стэндаў нашага раёна, адзначыў іх ідэйную накіраванасць і дадаў, што ведае пра Лунінеччыну, як аб краі клубніц і шкадуе, што не давялося пакуль тут пабываць. На што намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце райвыканкама Наталля Аксёнава зазначыла: «Не за гарамі той час, калі і пра мікашэвіцкі граніт будзе не меншая слава. А гасцям Лунінеччына заўсёды рада.”
Пленарнае пасяджэнне прайшло ў атмасферы адкрытага дыялога, старт якому даў намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык. Ён расказаў пра канцэпцыю работы з людзьмі ў сучасных умовах, выдзеліў асноўныя напрамкі дзейнасці ідэалагічнага актыву, акрэсліў праблемныя пытанні. Ідэолаг павінен быць спецыялістам у сваёй сферы, умець выслухаць, адкрыта і аргументавана тлумачыць людзям аб працэсах, якія адбываюцца ў грамадстве. Усе выступаючыя дзяліліся сваім вопытам работы і напрацоўкамі, закрануўшы такія тэмы, як забеспячэнне ўстойлівай маральна-псіхалагічнай абстаноўкі ў працоўным калектыве, выкарыстанне функцыянальных магчымасцей сеткі Інтэрнэт для павышэння эфектыўнасці работы з насельніцтвам і іншыя.
На заканчэнні А.М. Радзькоў спыніўся на агульных устаноўках у стратэгіі і тактычных задачах, заклікаў сумленна і адкрыта гаварыць з людзьмі аб хвалюючых іх праблемах і галоўнае – дапамагаць іх вырашаць. Аляксандр Міхайлавіч таксама адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў семінара.
Алена ДАНІЛОВІЧ.
Ідэолаг павінен быць спецыялістам у сваёй сферы, умець выслухаць, адкрыта і аргументавана , заклікаў сумленна і адкрыта гаварыць з людзьмі аб хвалюючых іх праблемах і галоўнае – дапамагаць іх вырашаць. А У НАС В ЛУНИНЦЕ НАОБОРОТ,НЕ ПОМОГАЮТ — А УНИЧТОЖАЮТ ЛЮДЕЙ И ИХ РАБОТУ.