Общество

Тры галоўныя падзеі года – вачамі кіраўніка вобласці

сумар кЧарговая сустрэча журналістаў са старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Канстанцінам Сумарам адбылася на Пружаншчыне. Менавіта тут пазаўчора ладзілі чарговую прэс-канферэнцыю з кіраўніком вобласці. Апраўдваючы сваё прызначэнне, мерапрыемства зноў стала крыніцай новых станоўчых уражанняў.

Журналістаў цяжка чым-небудзь здзівіць, але тое, што ўбачылі ў Ружанскім палацавым комплексе Сапегаў, не магло пакінуць абыякавым. За параўнаўча непрацяглы час з руінаў, у якія стагоддзе таму ператварылася спраектаваная знакамітым Бекерам дыхтоўная будыніна, пачалі паўставаць прыгожыя выявы палаца. За сродкі мясцовага бюджэту ўдалося аднавіць так званую браму, дзе сёння размясціўся музейны комплекс. Змястоўная экскурсія дапамагла акунуцца ў мінулае, пераканацца ў тым, што багатая гісторыя рода Сапегаў, цесна сплеценая з лёсам Беларусі, мае перспектыву зацікавіць не толькі тых, хто тут жыве, але і шматлікіх гасцей.
Пасля Ружанаў з сімвалічнага дня ўчарашняга трапілі ў сучаснасць. На шляху следавання журналістаў – ААТ “Жураўлінае”, а дакладней сказаць, Клепачскі камбікормавы завод, які ўразіў маштабамі, характэрнымі далёка не кожнаму вясковаму прадпрыемству.
Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа сустрэў гаманой, якая была такой звычнай для прыгожых калідораў, сучасных класных пакояў. Больш як 130 хлопчыкаў і дзяўчынак наведваюць навучальную ўстанову, дзе створаны шыкоўныя ўмовы для заняткаў дакладнымі навукамі і лінгвістыкай, спортам і прыкладным мастацтвам. Чаго каштуе толькі басейн, якому можа пазайздросціць любая абласная школа! Паказалі гасцям, як робіцца чарговы нумар школьнага “Мокраўскага праменя”, а яшчэ – пераканалі, што дзетвара тут не толькі выдатна вучыцца, удала пакарае спартыўныя вяршыні, але і ўмее хораша адпачываць.
Сама прэс-канферэнцыя з кіраўніком вобласці адбывалася ў грамадска-культурным цэнтры “Мікалаеўскі”, які заслугоўвае асобнага, не менш захопленага, аповяду. Пасля ўсяго ўбачанага словы Канстанціна Сумара пра тое, што Брэстчына дынамічна развіваецца і здолела сёлета захаваць добрыя тэмпы нарошчвання эканамічнага патэнцыялу, успрымаліся, як само сабой разумеючаеся. Вобласць сёння мае нядрэнныя эканамічныя паказчыкі. Так, тэмп росту прамысловай вытворчасці дасягнуў 103 працэнтаў, рост тавараабароту склаў больш як 116 працэнтаў, інвестыцыі ў асноўны капітал – больш як 120 працэнтаў. Станоўчае сальда па экспарту тавараў перабольшыла леташняе і дасягнула 150 мільёнаў долараў ЗША.
Між тым, амаль адразу Канстанцін Андрэевіч заявіў, што ў вобласці наспела неабходнасць эканамічнай мадэрнізацыі. Абнаўленне вытворчасці ідзе на 1230 прадпрыемствах, але заключацца яно павінна не толькі і не столькі ў тым, каб “перабудаваць вытворчасць”, колькі ў навядзенні парадку ў захаванні тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны. Праграма гэта разлічана на дастаткова працяглы час і заклікана дапамагчы нашым прадпрыемствам выжыць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі. Акрамя ўсяго іншага, мадэрнізацыя дазволіць зменшыць энергаёмістасць вытворчасці.
Як станоўчы, быў адзначаны той факт, што Брэстчына займае лідзіруючыя пазіцыі ў краіне па экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання: яе доля ў агульных экспартных пастаўках складае прыкладна 25 працэнтаў. З нядрэннымі вынікамі прыйшлі аграрыі і да завяршэння года. Шмат робіцца для развіцця гэтай галіны, але ёсць і аддача. Сёння па тэмпах росту аб’ёмаў сельскагаспадарчай вытворчасці Брэстчына пераўзышла іншыя вобласці. Прыкладна 56 працэнтаў дойнага статка ўтрымліваецца ў новых ці рэканструяваных памяшканнях, дзе забяспечаны сучасныя ўмовы догляду за жывёлай. На 92 працэнты выканана заданне Прэзідэнта краіны па будаўніцтву і рэканструкцыі малочнатаварных фермаў. Гэта дазволіла павялічыць вытворчасць малака, у той час як некаторыя іншыя рэгіёны яе зменшылі. Адначасова К.А. Сумар звярнуў увагу на паляпшэнне работы з аднаўленнем статка. Аналізуючы стан жывёлагадоўчай галіны, не абышоў увагай кіраўнік і сітуацыю з афрыканскай чумой свіней (АЧС), зазначыўшы, што аператыўна прынятыя кардынальныя меры дазволілі пазбегнуць непажаданых наступстваў.
Цікава было даведацца, што сёлета ўжо заключаны 161 інвестыцыйны дагавор. Закранаюць яны самыя розныя сферы. 13 буйных інвестыцыйных праектаў удалося рэалізаваць, многія – у стадыі рэалізацыі. У вялікім пераліку аб’ектаў прагучаў і наш горнаабагачальны камбінат, які з’явіцца на месцы Сітніцкага месцанараджэння.
Расказаў губернатар пра перспектывы развіцця аховы здароўя, адукацыі, жыллёвага будаўніцтва, а пасля распачаў дыялог з журналістамі. Іх цікавілі накірункі мадэрнізацыі і аддача ад яе, на што Канстанцін Андрэевіч засведчыў, што, перш за ўсё, увага будзе ўдзяляцца харчовай, дрэваапрацоўчай і лёгкай прамысловасці.
Свой погляд у кіраўніка вобласці і на перспектывы развіцця так званага арэнднага жылля. Хутчэй за ўсё, тут будуць некаторыя ўдакладненні ў дачыненні да кватэр у вёсках. Прынамсі, Канстанцін Андрэевіч паабяцаў унесці прапанову аб увя-дзенні паніжаючага каэфіцыента для работнікаў сельскагаспадарчай галіны.
Адказваючы на пытанне аб працягласці каранціну з нагоды АЧС, ён катэгарычна зазначыў, што канчатковы вердыкт – за ветэрынарнымі службамі.
Былі і іншыя пытанні, якія датычылі асобных рэгіёнаў.
У заключэнне, вызначаючы тры галоўныя дасягненні года, Канстанцін Андрэевіч сказаў: “Па-першае, мы не расхісталі эканоміку вобласці і здолелі захаваць яе паступальнае развіццё. Па-другое, сёлета мы дасягнулі станоўчых вынікаў у дэмаграфічнай сітуацыі, дабіўшыся натуральнага прыросту насельніцтва. Па-трэцяе, нашы людзі ў няпростых умовах здолелі захаваць свае лепшыя якасці – цярпімасць, любоў да працы, згоду”. А што датычыць планаў, то яны, па меркаванню нашага земляка, не такія і мудраге-лістыя – працягваць усе распачатыя добрыя справы.

Показать больше

Похожие статьи

3 комментария Комментариев

  1. Судя по фотографии…утоли моя печали…

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть