Творчыя калектывы Лунінецкага раёна ў чарговы раз пацвердзілі званні «народны» і «ўзорны»
КультураМикашевичиНовости районаОбщество

Творчыя калектывы Лунінецкага раёна ў чарговы раз пацвердзілі званні «народны» і «ўзорны»

Творчыя калектывы раёна ў чарговы раз пацвердзілі званні «народны» і «ўзорны».

На сцэне Лунінецкага ГДК і ў актавай зале цэнтральнай бібліятэкі творчы экзамен здавалі народныя калектывы: ансамбль песні і музыкі “Шлях-цічы”, дыскаклуб “Эліпс-21”, шахматна-шашачны клуб “Ферзь”, творчы клуб “Муза” Лунінецкага ГДК; аматарскае аб’яднанне “Світанак” Дзятлавіцкага ЦСДК (на здымку); хор Палескага СДК; ансамбль народнай песні “Васілінкі” Міжлескага СДК; ансамбль песні “Вандроўнікі” Дварэцкага ЦСДК, а таксама ўзорныя – інструментальны ансамбль “Менестрэль” і аркестр народных інструментаў дзіцячай школы мастацтваў г. Лунінца. Усе калектывы з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі раённых, рэгіянальных, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных фестываляў, святаў і конкурсаў.

На думку прафесійнага журы з Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра, усе ўдзельнікі прадэманстравалі годны мастацкі ўзровень і выканальніцкае майстэрства, паказалі, што калектывы дынамічна развіваюцца, знаходзяцца ў пастаянным творчым пошуку, абнаўляюць свае рэпертуары.

Ірына ЛЕЦКА, метадыст РАМЦ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть