Общество

ТЫМ, ХТО АБАРАНЯЎ РАДЗІМУ

і не толькі было прысвечана мерпрыемства, якое вучні Рэдзігераўскай СШ ладзілі 23 лютага ў вясковым Доме культуры.

Ініцыятарам яго правядзення стала разам са сваімі выхаванцамі настаўніца замежнай мовы Надзея Іванаўна Маргунец. Сямікласнікі і іх таварышы падрыхтавалі цудоўную канцэртную праграму. Меркавалася, што ў яе межах пройдзе конкурс патрыятычнай песні, аднак напярэдадні многія школьнікі накіраваліся на аздараўленне. Тым не менш, узнёслыя песні ў выкананні дзяцей усё-такі прагучалі. Сустрэлі іх у зале, а яна была паўнюткай, цёплымі апладысментамі. У праграме было нямала цудоўных нумароў, якія нязменна выклікалі захапленне гледачоў.

І ўсё ж самым кранаючым момантам мерапрыемства стаў успамін пра выпускнікоў школы Мікалая Захарчука і Міхаіла Панкевіча, якія загінулі на службе ў арміі ў мірны час. Усе прысутныя быццам адчулі, што і ў вайну, і ў мірны час армія патрабуе загартоўкі і мужнасці.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть