Общество

У ЦЭНТРЫ ЛУНІНЦА – “ГАЛАКТЫКА”

У райцэнтры ўрачыста адчыніў свае дзверы новы магазін– “Галактыка” “прапісалася” на вуліцы Савецкая, 26 (побач з гасцініцай “Юбілейная”).

Яго ўладальнік – індывідуальны прадпрымальнік Юрый Рашатко. Гандлёвая кропка мае гаспадарчую накіраванасць: тут у шырокім асартыменце прадстаўлена прадукцыя для водазабеспячэння, ацяплення, каналізацыі. Сваіх пакупнікоў чакаюць электратэхнічныя тавары, аддзелачныя матэрыялы, душавыя кабіны, сантэхнічныя і керамічныя вырабы, інструмент.

Пажадаў далейшых поспехаў калектыву і асвяціў новы магазін настаяцель Бастынскага Свята-Параскевінскага храма айцец Іаан.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть