Общество

У ДАПАМОГУ ІДЭОЛАГАМ

Выдадзены чарговы інфармацыйны бюлетэнь.
Рэдакцыйны калектыў, узначальваемы намеснікам старшыні райвыканкама Віктарам Рафаловічам, паклапаціўся пра тое, каб уключыць у брашуру актуальныя і карысныя матэрыялы. Цікавасць выклічуць публікацыі, прысвечаныя 65-годдзю Вялікай Перамогі і 66-й гадавіне вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У зборніку змешчаны таксама фотаздымкі дэпутатаў абласнога і раённага Савета дэпутатаў. Не пакінуты без увагі юбілеі і знамянальныя даты. 30-годдзе з дня ўтварэння адзначыў сёлета ліцэй прыборабудавання, перайменаваны нядаўна ў політэхнічны каледж. Расказ пра навучальную ўстанову – таксама на старонках выдання.
Асобны раздзел утрымлівае звесткі пра тое, як выконваюцца сацыяльныя стандарты ў розных сферах жыццядзейнасці раёна. Ёсць у буклеце нямала іншых цікавых матэрыялаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть