У добры шлях, прызыўнікі…
Общество

У добры шлях, прызыўнікі…

На мінулым тыдні ў райцэнтры прайшоў традыцыйны Дзень прызыўніка. На мерапрыемства ў ГДК сабраліся будучыя абаронцы Айчыны, каб ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаць павесткi на выкананне ганаровага i адказнага абавязку — службу ў радах Узброеных С’іл Рэспублікі Беларусь.

004Армія і ваенная дысцыпліна закліканы выхоўваць з учарашніх хлапчукоў байцоў, навучыць сяброўству, прыбавіць настойлівасці i сілы. Няма чалавека, якi б адслужыў i не ўспамінаў армію як жыццёвую школу, цяжкую, аднак неабходную. Правільна кажуць: салдатамі не нараджаюцца, салдатамі становяцца. Набываючы ваенныя веды, загартоўваючы волю, пераадольваючы сябе… Аб гэтым гаварылі ў cвaix выступленнях раённы ваенны камісар Уладзімір Жук i намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч:

— Вы ўдастоены гонару абараняць Радзіму ў мірны час. Годна выконвайце свой канстытуцыйны абавязак, прадстаўляйце у вoiнскіх часцях i падраздзяленнях нашу Лунінеччыну. Здароўя вам моцнага, паспяховай службы. Не забывайце бацькоў, часцей пішыце, тэлефануйце ім. Ведайце, яны хвалююцца за вас i чакаюць добрых вестак.

003
Будучых абаронцаў павіншавалі прадстаўнікі раённых арганізацый ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” i “Беларускі саюз афіцэраў” — Аляксандр Рамановіч i Уладзімі Жураўлёў, намеснік начальніка РАУС Аляксандр Якавец, клірык Святакрыжаўзвіжанскай царквы Васіль Мартынаў.

005Музычныя нумары ў выкананні самадзейных артыстаў Лунінеччыны дазволілі прысутным акунуцца ў армейскае жыццё, атрымаць прадстаўленне пра будні Узброеных Сіл Беларусі.

Варта дадаць, што павесткі для праходжання воінскай службы ўручаны больш як coтнi жыхарам раёна. На наступным тыдні пачынаецца адпраўка ў войскі i паўсюль загучыць “Развітанне славянкі”. Хочацца пажадаць нашым прызыўнікам паспяховай службы пад мірным небам i здаровымі, памужнелымі вярнуцца дадому, дзе з нецярпеннем ix будуць чакаць родныя i блізкія.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть